• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марына Золатава стала лаўрэатам прэміі Іагана-Філіпа Пальма

    Беларуская журналістка атрымала прэмію як «асоба незвычайна смелая і шчырая». Кандыдатуру былой галоўнай рэдактаркі партала TUT.BY вылучыла арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Цырымонія ўручэння прэміі пройдзе ў снежні 2024 года ў нямецкім горадзе Шорндарф.

    Марына Золатава. Фота: tut.by

    Прэмія Іагана-Філіпа Пальма прысуджаецца асобам ці арганізацыям, якія «падаюць выбітны прыклад прыхільнасці справе рэалізацыі свабоды выказвання меркаванняў і свабоды прэсы». Яна прысуджаецца дзвюм фізічным асобам ці арганізацыям. Агульны прызавы фонд — 20 тысяч еўра, якія пароўну дзеляцца паміж лаўрэатамі. Прэмія ўручаецца кожны цотны год у першую нядзелю снежня ў Шорндарфе.

    Сёлета разам з Марынай Золатавай лаўрэатам прэміі стаў навінавы сайт пра правы чалавека ў Афганістане «Zan­Times».

    «Перад тварам велізарных перашкод і рэпрэсіўных мер з боку дзяржаўнага апарата Марына Золатава праявіла сябе як асоба незвычайна смелая і шчырая», — заяўляюць «Рэпарцёры без межаў» і апякунская рада фонда Palm.

    У лістападзе 2023 года Марына Золатава была намінаваная таксама на прэстыжную прэмію «Рэпарцёраў без межаў» за свабоду прэсы ў намінацыі «Мужнасць».

    Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі

    Справа Марыны Золатавай

    Галоўная рэдактарка TUT.BY Марына Золатава была затрымана 18 траўня 2021 года. Яна асуджананая на 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па двух артыкулах КК: заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь (частка 3 артыкула 361 КК) і распальванне варожасці ці варажнечы (частка 3 артыкула 130).

    18 жніўня 2023 года МУС унёс палітзняволеную ў «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

    Адбывае тэрмін у ПК № 4.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці