• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Арганізацыя RSF даставіла сотні «паштовак для Марыны» ў амбасады Беларусі

    У дзень народзінаў галоўнай рэдактаркі TUT. BY Марыны Золатавай арганізацыя «Рэпарцёры без межаў» (RSF) завяршыла кампанію «Паштоўкі для Марыны». 6 лістапада сотні паштовак, лістоў і інтэрнэт-паведамленняў у падтрымку зняволенай гэта беларускай журналісткі былі перададзены ў амбасады Беларусі ў сямі гарадах свету. RSF,сумесна з сям'ёй Марыны Золатавай і яе вядомымі прыхільнікамі дала зразумець беларускім уладам, што міжнародная супольнасць уважліва сочыць за справай Марыны Золатавай і патрабуе вызвалення трох дзясяткаў супрацоўнікаў СМІ, якія знаходзяцца ў зняволенні ў гэтай краіне.

    Сотні пасланняў у падтрымку Марыны Золатавай перадалі прадстаўнікі RSF у пасольствы Парыжа, Лондана, Берліна, Берна, Стакгольма, Вены і
    Вашынгтона. 6 лістапада галоўная рэдактарка TUT. BY адзначыла сваё 46-годдзе. У трэці раз яна сустракае сваё свята за кратамі, дзе адбывае 12-гадовы тэрмін за, у прыватнасці, «падрыў нацыянальнай бяспекі».

    Марына Золатава — знакавая фігура, якая увасабляе катастрафічны стан свабоды прэсы ў Беларусі.

    «Дыктатар Аляксандр Лукашэнка хацеў бы скарыстацца міжнародным навінавымпарадкам, каб людзі забыліся на рэпрэсіі і тэрор у яго краіне. Мы дашлі сюды сёння раніцай, каб сказаць «не» прапагандзе, якую вядзе яго рэжым і заявіць, што мы працягваем змагацца за журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі. А таксама каб прыцягнуць увагу СМІ да гэтай сітуацыі. Марына Золатава — самая вядомая ў краіне журналістка, якая вяла найбуйнейшы незалежны сайт, і менавіта таму рэжым наносіць па ёй такі жорсткі ўдар», — у Парыжы заявіў журналістам генеральны сакратар RSF Крыстаф Дэлуар.

    Да парыжскай акцыі далучаўся муж спадарыні Золатавай Васіль Кішкурна і іх дзецьмі. Ён паддзякаў за падтрымку, якая шмат значыць для іх сям’і,  і заклікаў да яшчэ большай салідарнасці з Марынай і ўсімі іншымі беларускімі журналістамі, якія знаходзяцца ў зняволенні і якія сталі ахвярамі рэпрэсій за тое, што яны не сталі маўчаць пасля выбараў 2020 года.

    «Яны маюць патрэбу ў гэтай падтрымцы і адчуваюць яе нават у турме, таму што чалавечае цяпло пераадольвае любыя сцены і нават межы. Я ведаю, што аднойчы у Беларусі ўзыдзе сонца», — падкрэсліў ён.

    «У сітуацыі, калі рэжым Лукашэнкі не жадае спыняць жорстка душыць незалежныя СМІ, міжнародная мабілізацыя ў падтрымку такіх мужных беларускіх журналістаў як Марына Золатава важная як ніколі. Гэтая глабальная акцыя салідарнасці выразна дэманструе, што свет не забудзе пра Золатава і яе калегаў. Наш заклік да вызвалення Марыны Золатавай і ўсіх журналістаў, затрыманых у Беларусі, гучыць гучней, чым ніколі. І мы не спынімся, пакуль яны не будуць вызваленыя», — зазначыла дырэктар па кампаніях RSF Рэбека Вінсант.

    Нагадаем, на працягу апошніх двух месяцаў офісы RSF па ўсім свеце збіралі паштоўкі ў рамках глабальнай кампаніі #Free­Zo­lata­va. Кампанію «Паштоўкі для Марыны» падтрымалі брытанскі акцёр Стывен Фрай, лідэр беларускай апазіцыі Святлана Ціханаўская і члены міжпартыйнай парламенцкай групы Вялікабрытаніі па Беларусі. RSF працягвае кампанію за #Free­Zo­lata­va і за ўсіх журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні ў Беларусі.

    Раней у гэтым годзе глабальная сетка RSF мабілізавалася для ўдзелу ў марафоне салідарнасці са зняволенымі журналістамі, які праводзіла Беларуская асацыяцыя журналістаў, заручыўшыся падтрымкай 12 аддзяленняў RSF па ўсім свеце.

    Беларусь займае 157 месца сярод 180 краін, уключаных у сусветны індэкс свабоды прэсы RSF.

    Чытайце яшчэ:

    6 лістапада Марына Золатава адзначае Дзень народзінаў. Трэці год за кратамі

    Беларуская журналістка Юлія Цяльпук трапіла ў жорсткую аварыю ў Польшчы. Збор сродкаў

    У Львове беларусы і ўкраінцы выказалі салідарнасць са зняволенымі Лукашэнкам журналістамі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Навіны

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    05.09.2023
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці