• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марыну Золатаву и Людмілу Чэкіну дадалі ў «тэрарыстычны спіс»

    Камітэт дзяржаўнай бяспекі абнавіў спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці». Цяпер у ім палітзняволеныя супрацоўніцы TUT.ВY: галоўны рэдактар Марына Золатава і дырэктар Людміла Чэкіна.

    Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай раней былі прад’яўленыя паводле арт. 243 КК (Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў), то па інфармацыі КДБ жанчын абвінаваючваюць паводле арт. 130 КК (Распальванне варожасці) і арт. 361 КК (Заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

    У спісе «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці» акрамя іх з’явіліся прозвішчы яшчэ чатырох чалавек. Цяпер у ім 934 чалавекі, з іх — 189 беларусы.

    Раней у спіс уключылі журналістак TUT.BY Вольгу Лойку і Алену Талкачову.

    Чытайце яшчэ:

    Час перазапускаў: новыя назвы, але вядомыя каманды. Як змянілася медыяполе Беларусі пасля 2020-га

    18 гадоў таму забілі Вераніку Чаркасаву

    Паведамляюць пра затрыманне фатографа Руслана Мазаніка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.