• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марыю Булавінскую не пакаралі за “Бяздомны горад”

    Суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу ў дачыненні  сябра ГА “БАЖ” Марыі Булавінскай-Ляпінай за стварэнне дакументальнага фільма “Бяздомны горад”. Адпаведную пастанову вынес суддзя Сяргей Кармановіч, адзначыўшы, што сышоў двухмесячны тэрмін для накладання адміністрацыйнага спагнання.

    Мария Булавинская. Фото: TUT.by

     

    Адміністрацыйны пратакол супраць журналісткі  Булавінскай за нібыта незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ паводле часткі 2 артыкула 22.9  КаАП склаў у кастрычніку ўчастковы інспектар Цэнтральнага РАУС Гомеля Аляксандр Гусеў. Фільм быў паказаны на беларускамоўным спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”, які транслюе свае перадачы з тэрыторыі Польшчы. На сайце тэлеканала Марыя Булавінская пазначаная як рэжысёр і аўтарка фільма.

    У дакументальнай стужцы ідзе гаворка пра разбурэнне гістарычнай драўлянай забудовы горада, пра мастака-рэстаўратара, прафесійнага цесляра Андрэя Скідана, які ратуе ад поўнага знішчэння розны дэкор з драўляных дамоў. На злом пайшоў нават арыгінальны дом, у якім, паводле падання, правяла свае апошнія дні княгіня і мецэнатка Ірына Паскевіч. (Высілкамі неабыякавых гомельцаў дом  уратаваны і захоўваецца ў разабраным стане за горадам, чакаючы рэканструкцыі на новым месцы ў цэнтры горада.)

    Гомельскія міліцыя і суды пастаянна пераследуюць журналістаў-фрылансераў, чые сюжэты на сацыяльныя і эканамічныя тэмы з’яўляюцца на тэлеканале “Белсат”. Адміністрацыйны пратакол супраць Марыі Булавінскай за дакументальны фільм быў складзены ўпершыню.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці