• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    КДБ адмовіўся паказаць БАЖу спіс аб’ектаў, якія нельга фатаграфаваць ДАКУМЕНТ

    Камітэт дзяржаўнай бяспекі адмовіўся прадаставіць ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” пералік асабліва рэжымных і рэжымных аб’ектаў, якія ў Беларусі забаронена фатаграфаваць.

    Паводле першага намесніка КДБ Ігара Сяргеенкі, гэтыя звесткі адносяцца да інфармацыі, прадастаўленне якой абмежавана.

    — Мы сутыкаемся з нонсенсам прававой сістэмы, калі мы, журналісты, у нашай жа краіне не можам нават даведацца спіс аб’ектаў, якія нам забаронена фатаграфаваць і здымаць на відэа, — каментуе адказ КДБ прэс-сакратар ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”  Барыс Гарэцкі.

    Цікава, што звярталася ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у Савет Міністраў, адкуль запыт чамусьці быў перанакіраваны ў КДБ.

    Канфлікты, звязаныя з забаронай праводзіць фота- і відэаздымку пэўных аб’ектаў рэгулярна здараюцца ў Беларусі. Часта міліцыя і супрацоўнікі аховы спасылаюцца на тое, што той ці іншы аб’ект з’яўляецца рэжымным. Аднак праверыць гэта, як мы бачым, немагчыма.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Як незалежнаму журналісту падвысіць шанцы на атрыманне статусу ўцекача ў Польшчы? Распавядае юрыстка Вольга Дабравольская

    20.05.2026
    Акцэнты

    Пачатак дзеяння новага артыкула КаАП РБ: Дзяржава забараняе гаварыць пра з’явы, у якіх няма нічога супрацьпраўнага

    У Беларусі 19 чэрвеня набывае моц артыкул 19.16 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях  — «Прапаганда гомасексуальных стасункаў, змены полу, бяздзетнасці і педафіліі». Якім чынам новаўвядзенне ў заканадаўства можа паўплываць на працу беларускіх СМІ, каментуе юрыст БАЖ Яўген Пыльчанка.
    17.06.2026
    Акцэнты

    Юрыстка «Вясны»: Руцінныя практыкі ў беларускіх турмах часта становяцца формай катаванняў

    Інкамунікада, холад, бясконцыя праверкі, адмова ў медыцынскай дапамозе, пагрозы сваякам і «пакаяльныя» відэа — усё гэта ў Беларусі часта не ўспрымаецца як катаванне. Але міжнароднае права і практыка дэмакратычных краін сведчаць пра іншае.
    19.05.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.