Менш чым за суткі людзі сабралі амаль усю суму грошай на штраф журналістцы
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Менш чым за суткі сабраная амаль уся сума на выплату штрафа журналістцы Дзіяне Серадзюк (1 277 BYN з патрэбных 1 365).

Дзіяна Серадзюк — журналістка незалежнай беларускамоўнай газеты «Новы Час». 27 студзеня суд Першамайскага раёна Мінска пакараў яе вялізным штрафам за ўдзел у акцыі супраць «паглыбленай інтэграцыі»: сведкі-АМАПаўцы на другім паседжанні змянілі свае паказанні, што паслужыла падставай для прыцягнення Дзіяны да адміністрацыйнай адказнасці (штраф у 50 базавых велічынь або 1350 рублёў).
Дапамагчы сабраць рэшту сумы можна праз сайт MolaMola
Агучаныя імёны Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці — 2019. Сярод іх — сябры БАЖ!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
@bajmedia
Больш матэрыялаў