• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя: «Дабравольскі прабраўся ў службовае памяшканне і працягваў супрацьпраўныя дзеянні»

    На сайце МУС з'явілася кароткае паведамленне датычна ўчорашняга збіцця журналіста Тут.бая і яшчэ двух хлопцаў у судзе Фрунзенскага раёну Мінска.

    «25 студзеня 2015 году ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска ў ходзе разгляду крымінальнай справы двое непрацуючых жыхароў г.Маладзечна перашкаджалі правядзенню судовага паседжання.

    Суддзёй было вынесена папярэджанне аб магчымасці выдалення з залы суда, на якое яны не адрэагавалі. Па ўказанні суддзі супрацоўнік міліцыі прапанаваў дадзеным грамадзянам пакінуць памяшканне суда.

    На законныя патрабаванні супрацоўніка міліцыі пакінуць залу суда грамадзяне не адрэагавалі і аказалі непадпарадкаванне, у сувязі з чым да іх была прыменена фізічная сіла.

    Таксама быў затрыманы грамадзянін П. Дабравольскі, які пранік у службовае памяшканне, дзе знаходзіліся парушальнікі правапарадку, перашкаджаў законным дзеянням супрацоўнікаў міліцыі, на заўвагі спыніць свае супрацьпраўныя дзеянні не рэагаваў.

    У дачыненні да аднаго з затрыманых суддзёй суда Фрунзенскага раёна г.Мінска быў складзены адміністрацыйны пратакол па ст.24.1 (Непавага да суду) КаАП, супрацоўнікамі міліцыі — адміністрацыйны пратакол па ст.23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КаАП. У дачыненні да двух іншых затрыманых — адміністрацыйныя пратаколы па ст.ст.17.1 (Дробнае хуліганства) і 23.4 (Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню ці патрабаванню службовай асобы пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў) КоАП Рэспублікі Беларусь.

    Справы аб адміністрацыйных правапарушэннях былі разгледжаныя ў паказаным судзе, апошнія падвергнуты адміністрацыйным спагнанням у выглядзе штрафу.

    У адпаведнасці з Законам «Аб органах унутраных спраў» для спынення супрацьпраўных дзеянняў ўжывалася фізічная сіла. Па факце правамернасці яе ўжывання ў ГУУС Мінгарвыканкама прызначаная службовая праверка», — гаворыццы на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

    Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

    Прэс-сакратарка Вярхоўнага суду: Ад сябе асабіста я прыношу прабачэньні

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці