• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міліцыя пагражае фрылансеру Жукоўскаму судом, зламыснікі — расправай

    Адразу два адміністрацыйныя пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ атрымаў гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі з Калінкавіцкага РАУС.

    Кастусь Жукоўскі. Фота: "Радыё Свабода"

    Участковы інспектар Сяргей Ціхіня склаў пратаколы на падставе маніторынгу сайта спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”, дзе ў кастрычніку былі змешчаныя два відэасюжэты: “У Калінкавічах развальваецца шматкватэрны жылы дом” і “Маркетынгавы абсурд: прымусовая вітамінізацыя… яблыкамі”. У апошнім сюжэце гаворка ішла пра дырэктыўны ліст з райвыканкама, які абавязваў гаспадаркі раёна арганізаваць продаж яблык насельніцтву і даць пасля справаздачу пра выкананне.

    Паколькі  Жукоўскі сапраўды быў у Калінкавічах, то ахоўнікі парадку палічылі, што гэта менавіта ён меў дачыненне да здымкаў відэасюжэтаў, а таму і павінен несці адміністрацыйную адказнасць паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    Пратаколы міліцыя накіравала для разгляду ў суд, копіі — Кастусю Жукоўскаму.

    І сёння ж Жукоўскі на свой адрас электроннай пошты атрымаў ад невядомага аўтара пагрозу, звязаную з прызывам у войска ў якасці сержанта запасу: «Костя, или на нары или в армию. Готовься. Береги себя, а то в армии всякое бывает, да и на нарах тоже».         

    Ліст з пагрозамі даслалі і праваабаронцу, сябру ГА “БАЖ” Леаніду Судаленку, які дапамагае Жукоўскаму ў пытаннях юрыдычнай абароны ў звязку з пераследам за журналісцкую дзейнасць і прызывам на службу ў “партызаны”, паведамляе сайт gomelspring.org.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці