• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Мінэканомікі бароніць «Белпошту»

    Дэпартамент цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі не знайшоў парушэнняў антыманапольнага заканадаўства ў дзеяннях РУП «Белпошта», якое адмаўляецца заключаць дамову з незалежным выданнем «Intex-press».

    ТАА «Выдавецкі дом «Інтэкс-прэс» 18 чэрвеня звярнулася ў дэпартамент цэнавай палітыкі Мінэканомікі з заявай пра парушэнне РУП «Белпошта» антыманапольнага заканадаўства ў частцы злоўжывання дамінуючым становішчам.

    Выдавецкі дом атрымаў адказ 20 ліпеня. Дэпартамент у асобе яго дырэктара Ігара Фаміна пацвердзіў, што РУП «Белпошта» ўключана ў дзяржаўны рэестр гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на таварных рынках па пазіцыі «спецыяльная паштовая сувязь; паслугі па прыёме падпіскі, дастаўцы і пераадрасавання друкаваных сродкаў масавай інфармацыі».

    Аднак «ўключэнне ў падпісны каталог не адносіцца да паслуг спецыяльнай паштовай сувязі, прыёму падпіскі, дастаўцы і пераадрасаваная друкаваных сродкаў масавай інфармацыі».

    «Логіка адказу з дэпартамента зусім нам незразумелая і выглядае здзеклівай, – камэнтуюць у рэдакцыі. – Так, па падпісцы «на падставе заключаных дамоваў», прыёме падпіскі і дастаўцы «Белпошта» – манапаліст. А вось ўключэнне ў падпісны каталог не адносіцца, на думку спецыялістаў дэпартамента, да паслуг па прыёме падпіскі, дастаўцы і г.д. Гэта значыць, «Белпошта» абавязана на нас падпісваць і дастаўляць газету чытачам, паколькі прадпрыемства – манапаліст, але ўключаць нас у каталог, каб гэта зрабіць – не. Гэта проста нейкі абсурд».

    Аналагічны ліст з Мінэканомікі атрымала нядаўна рэдакцыя недзяржаўнай «Газеты Слонімскай».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці