• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міністэрства культуры не прызнала рэдактара сайта творчым работнікам

    Прэс-служба ГА “БАЖ” спрабавала разабрацца, ці могуць нашых калег прызнаць творчымі работнікамі і вызваліць ад падатку на дармаедства.

    Нагадаем, што сёлетні дэкрэт “аб дармаедстве” закрануў таксама і журналістаў-фрылансераў. Падатак не тычыцца тых, хто самастойна сплаціць 20 базавых велічыняў у дзяржаўную казну.

    Але што рабіць тым, хто не напрацаваў сёлета на падатак у 3 мільёны 600 тысяч, але з’яўляецца журналістам ці рэдактарам уласнага сайта?

    Паводле ўказа №251, ад уплаты згаданага падатку вызваляюцца творчыя работнікі, статус якіх пацвярджаецца адмысловай камісіяй, створанай пры Міністэрстве культуры.

    Паводле палажэння пра камісію, сярод крытэраў прыняцця станоўчага рашэння ёсць такі: “Вынікі творчай дзейнасці асобы павінныя з’яўляцца новымі, самастойнымі вынікамі інтэлектуальнай дзейнасці, адносіцца да твораў мастацкай літаратуры і мастацтва і іншых вынікаў у галіне культуры, мастацтва і іншай культурнай творчай дзейнасці”.

    Ніякіх асаблівых умоваў для журналістаў ці рэдактараў сайтаў дакумент не ставіць, таму прэс-служба ГА “БАЖ” папрасіла калегу паспрабаваць прайсці шлях прызнання творчым работнікам.

    Жанчына рэдагуе ўласны сайт для дзяцей, на якім размяшчае вынікі сваёй інтэлектуальнай дзейнасці: адукацыйныя прэзентацыі, артыкулы і нават вершы. Разам з заявай у камісію былі скіраваныя шматлікія раздрукоўкі з сайта.

    Аднак, як вынікае з адказу камісіі, аўтарцы сайта ў атрыманні статуса творчага работніка было адмоўлена.

    Калега накіравала скаргу на рашэнне камісіі, але пакуль відавочна, што статус творчых работнікаў журналістамў і рэдактарам Мінкульт надаваць не спяшаецца.  

    Міністэрства культуры: “Журналістаў творчымі работнікамі яшчэ не прызнавалі…”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці