• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Міжнародны летнік у Празе для журналістаў

    Еўрапейскі інстытут журналістыкі (European Journalism Institute) (EJI) прапаноўвае магчымасць для студэнтаў і прафесійных журналістаў даведацца больш пра журналістыку і сферу публічнай палітыкі у міжнародным летніку ў Празе.

    Дэдлайн падачы заявак – 25 траўня. Праграма доўжыцца з 16 па 22 ліпеня.

    Праграма запрашае як студэнтаў, так і прафесійных журналістаў з Паўночнай Амерыкі, Еўропы і Цэнтральнай Азіі, каб у міжнародным асяродку абмяняцца досведам з выбітнымі прафесіяналамі самых розных сфераў. Запрошаныя эксперты распавядуць пра свой вопыт у сферы журналісцкай этыкі, асвятлення рэлігій, канфліктаў і бізнэса. Праграма праходзіць на базе Англа-Амерыканскага ўніверсітэта, старэйшай прыватнай навучальнай установы ў Чэхіі і адзіны прыватны ўніверсітэт, які прапаноўвае амерыканскую і чэшскую акадэмічную акрэдытацыю. Удзельнікам забяспечваецца размяшчэння, двухразовы абед, і ўласна навучальная праграма – лектары, культурныя і сацыяльныя падзеі і магчымасць для прафесійнага развіцця і наладжвання стасункаў. Ад удзельнікаў чакаецца ўнёсак, які часткова будзе пакрываць выдаткі на праграму і памер якога залежаць ад эканамічнай сітуацыі ўдзельніка, але не больш чым 250$. Інстытут не пакрывае транспартныя і візавыя выдаткі. Больш інфармацыі па спасылцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці