• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МУС прапанавала блакаваць «экстрэмісцкі кантэнт» яшчэ на этапе даследчай праверкі

    Пра гэта заявіў намеснік Міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч.

    намеснік Міністра ўнутраных спраў Генадзь Казакевіч

    Намеснік Міністра ўнутраных спраў, начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч. 2 лютага 2023 года. Фота: МУС

    Паводле словаў Казакевіча, «злачыннасць сышла ў «лічбу», з’яўляюцца новыя формы і метады здзяйснення злачынстваў», але цяперашнія заканадаўчыя магчымасці адстаюць ад рэалій сённяшняга дня.

    «Таму МУС выступае з ініцыятывай адносна магчымасцяў яшчэ на стадыі даследчай праверкі блакаваць або спыняць паслугі электрасувязі ў тым выпадку, калі будзе ўстаноўлена, што кантэнт спрыяе здзяйсненню злачынства», — цытуе словы намесніка Міністра Telegram-канал  «Совет Республики Национального собрания Республики Беларусь».

    Прапанова тычыцца найперш блакавання «экстрэмісцкага» кантэнту, а таксама кантэнту, звязанага з распаўсюджваннем наркотыкаў. Яна ўключана ў  законапраект «Аб змене кодэксаў», які 5 верасня абмяркоўвала экспэртная рада пры Савеце Рэспублікі.

    Прэс-служба ведамства паведамляе, што новы законапраект «у асноўным падтрыманы чальцамі экспертнай рады».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці