• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    МЗС пра «сутычку» дзяржСМІ з НТВ: Час паставіць кропку

    МЗС Беларусі мяркуе, што ў інфармацыйнай «сутычцы» паміж расійскімі і беларускімі СМІ час паставіць кропку. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Дзмітрый Мірончык, піша Tut.by.

    http://baj.media/wp-content/uploads/2023/08/mironchik_vas_tutby_phsl_20170907_img_6577.jpg

    — У любой палеміцы неабходна калісьці ставіць кропку, асабліва, калі ты ўпэўнены ў сваёй рацыі. Мяркую, у гэтай сітуацыі таксама час паставіць кропку, — заявіў Дзмітрый Мірончык. — Ніякіх афіцыйных зваротаў у МЗС з гэтай нагоды не паступала.

    Нагадаем, на мінулым тыдні на расійскім тэлеканале НТВ выйшаў чарговы выпуск штодзённай перадачы «Месца сустрэчы», у якім расійскія палітолагі і эксперты вельмі эмацыйна абмеркавалі жаданне Беларусі палепшыць адносіны з Еўрасаюзам.

    Адзін з запрошаных у студыю гасцей назваў Беларусь «жонкай, якая 25 гадоў цягне з Расіі грошы». Беларускія дзяржаўныя СМІ адрэагавалі амаль адразу: у газеце «Советская Белоруссія» выйшла карыкатура на перадачу, а на тэлеканале АНТ выпуск НТВ абмеркавалі ў вячэрнім ток-шоу.

     

    Менавіта падчас яго старшыня камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк сказаў, што на перадачу НТВ павінны адрэагаваць на самым высокім узроўні.

    «МЗС павінна даць ясны і канкрэтны сігнал. Гаспадарам Норкіным і іншым растлумачыць, што трэба трымаць на кароткім павадку. Яны павінны стаць персонамі нон грата і ніколі не перасякаць межаў краіны», — сказаў Марзалюк.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці