• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На судзе па справе Nexta дапыталі блогера Максіма Пушкіна

    "Наша Ніва": "22 лютага ў суд выклікалі сведку па справе Nexta — вядомага блогера Максіма Пушкіна. Пушкін растлумачыў пракурору, што з Пратасевічам яны пазнаёміліся падчас працы для аднаго з медыярэсурсаў. Тады ж Чудзянцоў пазнаёміў Максіма і са Сцяпанам Пуцілам, паведамляе «Вясна» на падставе матэрыялаў дзяржаўнай прэсы".

    Па словах блогера, у пачатку 2020 года быў створаны чат «Хата», каб адміністратары тэлеграм-каналаў не кралі кантэнт адзін у аднаго. Асабліва гэта было актуальна ў перыяд пандэміі, калі ўсе актыўна пісалі пра каранавірус.

    «Я быў у чаце да лета, а потым выйшаў, калі пачалася ўся гэтая палітычная тэма. Мне здаецца, што яго стварыў Пальчыс, гэта мая здагадка. Прызнаюся, я рэдка чытаў гэты чат», — перадае «Мінская праўда».

    Другі сведка, праграміст Ігар Кабушкоў у суд не з’явіўся, бо выехаў у Польшу. Яго ранейшыя паказанні зачыталі ў судзе.

    Кабушкоў са сваёй дзяўчынай Алесяй Вакуліч і яшчэ некалькімі валанцёрамі вёў у 2020 годзе моладзевы тэлеграм-канал «Отчислено». Але з чата «Хата», як ён сцвярджае, выйшаў летам 2020 года, бо іншыя ўдзельнікі лічылі яго праўладным.

    Цяпер, як пішуць прапагандысты, Ігар Кабушкоў «падтрымлівае дзяржаўную ўладу ў Беларусі, хоць раней быў іншага меркавання», бо не меў перад сабой поўнай карціны.

    БАЖ запускае апытанне аўдыторыі, каб быць карыснымі і цікавымі тым, хто з намі даўно, і тым, хто нас яшчэ не ведае.  Гэта дапаможа нам адаптаваць нашыя прадукты і кантэнт, удасканаліць іх і стаць карысным інструментам і плацдармам для развіцця беларускай незалежнай журналістыкі. Прайдзіце апытанне і дапамажыце нам стаць лепш!

    Чытайце яшчэ:

    Неточность, домысливание, фото детей. Что могут признать нарушением законодательства в Литве?

    “Беларуская мова жывая!” Запыталіся ў штучнага інтэлекту, якая яе сучасная роля і што будзе далей

    БАЖ праводзіць апытанне аўдыторыі: прайдзіце яго і дапамажыце нам стаць лепш!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці