• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» завялі крымінальнаую справу

    На аўтараў і гасцей белсатаўскага шоу «План:Б» заведзена крымінальная справа. Сілавікі ладзяць ператрусы ў сваякоў і ўдзельнікаў і ціснуць на іх ужо некалькі месяцаў, паведамляе «Белсат».

    Тэлеканалу стала вядома, што Гомельскі СК завёў крымінальную справу за дзве праграмы, якія выйшлі ў эфір у сакавіку гэтага года.

    Ток-шоў «План:Б» выходзіла з 2022 года, апошні сезон скончыўся ў траўні 2024.

    Нагадаем, у красавіку 2024 года пасля інтэрв’ю рэдактара інтэрнэт-выдання «Витебский курьер news» Аляксандра Корнышава «Белсату» у яго бацькоў правялі ператрус. Аляксандр распавядаў сваю гісторыю ў праграме «Беларус беларусу».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Сацсеткі журналіста: Паміж прафесійным інструментам і асабістымі рэфлексіямі. Плюс парады

    08.09.2026
    Акцэнты

    Гурневіч: Многія крытыкуюць «Нашу Ніву», але самі чытаюць. Бо медыя — гэта люстэрка грамадства

    У вялікай часткі беларускай грамадска-палітычнай бурбалкі ёсць адно таемнае guilty plea­sure. Яны крытыкуюць «Наша Ніву» і публічна гідзяцца ёй, абвяшчаюць ёй байкоты, але штодня працягваюць чытаць. «Нашай Нівай» абураюцца, але пасля ўпісваюць у браўзэры тыя самыя дзве літаркі. Адкуль я гэта ведаю? Бо я сам так раблю.
    05.09.2026
    Акцэнты

    У Вільні праходзіць канферэнцыя «Беларускія медыя: якасць, давер, стандарты»

    Падчас канферэнцыі адбудзецца ўзнагароджанне прэміяй «Вольнае слова». Гэтым разам на цырымоніі прысутнічае адзін з заснавальнікаў прэміі Андрэй Аляксандраў, які два дні таму быў вызвалены з‑за кратаў.
    18.09.2026
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.