• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Наша Ніва»: У Беларусі забаронены продаж рамана Оруэла «1984»

    Копію адпаведнага распараджэння мае «Наша Ніва».

    «Зняць з продажу ўсе варыянты кнігі Оруэл Д. «1984». Пра выкананне далажыць не пазней за 19 мая», — гаворыцца ў распараджэнні.

    Антыутопія Джорджа Оруэла «1984» апісвае таталітарнае грамадства. Жыхары пазбаўленыя грамадзянскіх правоў і індывідуальнасці, ідэя парадку абсалютызуецца, існуе культ асобы Вялікага Брата, ад людзей патрабуюць поўнага і бескрытычнага падпарадкавання ўладам. Нават мову змяніла навамоўе. «Вайна — гэта мір», «свабода — гэта рабства» і «Вялікі Брат глядзіць на цябе», — гэтыя выразы з рамана сталі афарызмамі.

    У Савецкім Саюзе і іншых таталітарных дзяржавах Усходняй Еўропы кніга была забароненая да 1987 года.

    На беларускую мову раман у 1992 годзе пераклаў выбітны перакладчык Сяргей Шупа, тады і выйшла першае выданне. У 2020‑м раман быў перавыдадзены выдавецтвам «Янушкевіч». А ў 2021‑м выйшаў дадатковы наклад твора. Ëн стаў лідарам продажаў у шматлікіх кнігарнях.

    У дзяржаўнай сетцы «Белкніга» ён трымаўся на 4‑м месцы ў спісе бестсэлераў. Рэдкі выпадак для кнігі, якая ўпершыню выйшла шмат дзесяцігоддзяў таму. І адлюстраванне таго, як народ успрымае працэсы, што адбываюцца ў краіне.

    Пазаўчора, 16 мая, палітычная паліцыя ГУБАЗіК затрымала выдаўца Андрэя Янушкевіча.

    Гэтаму папярэднічала стварэнне заказных рэпартажаў з фальсіфікаванымі фактамі ў ТГ-каналах Азаронка і Гладкай, якія выкарыстоўваюцца спецслужбамі для апраўдання пагромаў. У рэпартажах пра рэйд у новаадкрытую кнігарню «Кнігаўка» аператары спецслужбаў акцэнтавалі ў фотах паліцу з кнігай «1984».

    «Наша Ніва» мае копію распараджэння аб забароне продажу кнігі. Але не публікуе з меркаванняў бяспекі людзей, якія яе перадалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці