• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Нашу гісторыю» выкінулі з «Белсаюздрука»: За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц

    Самы тыражны часопіс на беларускай мове «Наша гісторыя», больш ня будзе прадавацца ў газэтных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» – таксама.

    «Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны. Пра гэта інфармуе «Наша ніва».

    «Камэнтары тут лішнія – вы самі ўсё разумееце. Між тым якраз учора мы атрымалі з друкарні наклад сьвежага нумара «Нашай гісторыі».

    Што мы будзем рабіць у такой сытуацыі? Мы дапамагалі, каму толькі маглі. Зараз мы будзем разьлічваць на вашу дапамогу», – піша рэакцыя.

    ЯК ЦЯПЕР НАБЫЦЬ ЧАСОПІСЫ, МОЖНА ПРАЧЫТАЦЬ НА САЙЦЕ ВЫДАННЯ 

    — Дзякую ўсім, хто прыйшоў набыць «Нашу гісторыю», «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!». За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц. У касавым апараце скончыўся запас стужкі, тры разы пазычалі ў суседніх крамах, — піша рэдактар часопісаў Андрэй Дынько.

    — Гэта было прыгожа, столькі салідарнасці ў нашым народзе цяпер. У выніку, насуперак тым, каго Янка Купала называў «ворагамі беларушчыны», у часопісаў з’явяцца новыя чытачы, якія раней і не ведалі пра іх.

    Прагавару яшчэ два моманты.

    Першае — для перамогі любых каштоўнасцей і зберажэння любой культуры мала разавага ўчынку, трэба штодзённае, штомесячнае, сістэмнае дзеянне. Калі часопісы будуць душыць далей, шукайце іх штомесяц. І падпісвайцеся на іх.

    Другое — нам трэба не гераізм, а нармальнасць. Таму прашу ўсіх працягваць высылаць электронныя звароты да ўладаў, каб часопісы, патрэбныя для інтэлектуальнага росту, вярнулі ў «Белсаюздрукі». У зваротах толькі памятайце пра карэктнасць», — нагадвае рэдактар «Нашай гісторыі».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці