• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Настасся Зелянкова прэзентавала ў Гродне сваю кнігу «В постели с белорусом. Из истории национального секса»

    Журналістка, сябра ГА “БАЖ” Настасся Зелянкова прэзентавала гродзенцам сваю кнігу «В постели с белорусом. Из истории национального секса».

    Выданне цікавае тым, што ў ім шмат гісторый з жыцця нашых продкаў цягам апошніх соцен, а тое і тысячаў гадоў:

    “Задумка пра гэтую кнігу была ўжо даўно — гадоў дзесяць таму, калі я пазнаёмілася з “Беларускім эратычным фальклёрам”. Потым я пачала як журналіст хадзіць да іншых даследчыкаў і высвятляць, якімі беларусы былі ў гэтым плане. І толькі ў мінулым годзе я пачала рэальна яе пісаць”, — распавяла Настасся Зелянкова.

    Фота з Face­book Настассі Зелянковай

    “Многія даследчыкі пра гэта ўжо пісалі, таму я вельмі акуратна рабіла, каб спасылацца на іх працы, дадала свой матэрыял, і з гэтага выйшла мая кніга. Асноўная цяжкасць была ў тым, каб растлумачыць нашаму дастаткова пурытанскаму грамадству,  чаму гэтая тэма была дастаткова важная, чаму людзі павінны зноўку, як некалі нашыя продкі, адчуваць задавальненне ад гэтага жыцця. Так добра як сёння нашыя продкі не жылі ніколі. Жыццё было кароткае і складанае: войны, змаганні, але ж яны маглі атрымліваць гэтую асалоду, чаму не можам атрымліваць яе мы?”, — дадала аўтарка кнігі.

    Настасся Зелянкова: На Купалле, дзе голымі сягалі ў рэчку, мяне не пусціла рэдакцыя

    Настасся Зелянкова расказала і пра гісторыю стварэнне вокладкі кнігі, а таксама паказала прысутным відэазварот беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова, які даволі прыязна выказаўся наконт гэтага даследвання. 

    Гродзенцы на спатканні з даследчыцай інтымнага жыцця беларусаў задавалі розныя пікантныя пытанні: і пра ператыканак ў Мінску, і пра пазашлюбныя стасункі каралёў Рэчы Паспалітай.

    Усіх прысутных на сустрэчы чакаў сюрпрыз — выступ барда і шаўмэна Віктара Шалкевіча, які выканаў некалькі песень на адпаведную сустрэчы тэматыку.

    Імпрэза адбылася 17 лістапада ў гродзенскім “Цэнтры гарадскога жыцця”

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці