• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Настоящее Время. Беларусь» спыніла вяшчанне

    Усе супрацоўнікі беларускай рэдакцыі праекта адпраўлены ў адміністрацыйны адпачынак. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Настоящее Время», створаны ў свой час RFE/RL пры ўдзеле  «Голоса Амерыкі».

    Настоящее время

    Cur­rent Time Belarus — частка тэлеканала «Настоящее Время», які ў 2023 годзе адмыслова ствараўся для рускамоўнай аўдыторыі з Беларусі. Як тады расказваў у інтэрв’ю БАЖ дырэктар тэлеканала Павел Буторын, перад праектам ставілася задача  паведамляць беларусам цікавую і карысную інфармацыю без цэнзуры і абмежаванняў, а таксама распавядаць пра актуальныя праблемы, перш за ўсё ўнутры краіны, але таксама і за яе межамі.

    «Аснова нашай працы — годнасць чалавека і права на свабодны доступ да інфармацыі без цэнзуры. Гэта свабода самавыяўлення, права вызнаваць любую рэлігію ці ніякую, права людзей выбіраць сваіх лідэраў падчас дэмакратычных, празрыстых выбараў, права ведаць пра тое, што адбываецца ў сваёй краіне і ў свеце», — дадаваў спадар Буторын.

    Ад сёння праект спыняе вяшчанне. Такую меру давялося прымяніць з‑за таго, што   карпарацыя RFE / RL  усё яшчэ не можа аднавіць фінансаванне, якое было спыненае Агенцтвам ЗША па глабальным медыя (USAGM).

    «На днях нашаму праекту выканалася два гады. Наш ютуб-канал прыносіць 8,5 мільёна праглядаў у год, Tik­Tok — больш за 10 мільёнаў. 75 працэнтаў гледачоў глядзяць нас з Беларусі.

    Цяпер мы вымушаныя спыніць сваю працу як мінімум на месяц. Увесь гэты час мы не зможам перадаваць навіны, расказваць гісторыі, рабіць аналітыку і гаварыць пра важнае са сваёй аўдыторыяй.

    Для кантэнт-праекта гэта раўнасільна коме — з кожным днём прастою ўсё менш шанцаў вярнуцца. Але мы спадзяемся захаваць сваю жыццяздольнасць», — распавяла кіраўніца «Настоящее Время. Беларусь».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці