Навіны
Польскія журналісты заклікалі сейм і сенат расказваць пра Анджэя Пачобута на міжнародным узроўні
Рада польскіх медыяў звярнулася да ўладаў краіны з заклікам зрабіць усё магчымае для вызвалення Анджэя Пачобута і іншых супрацоўнікаў польскіх СМІ, якія апынуліся за кратамі ў Беларусі.
Былога відэааператара Андрэя Толчына вінавацяць у экстрэмізме
Крымінальную справу супраць былога відэааператара-фрылансера Андрэя Толчына следчыя перадалі ў пракуратуру для вывучэння і накіравання ў суд. Як стала вядома, гомельскага журналіста вінавацяць не ў нанясенні шкоды нацыянальнай бяспецы, як меркавалася раней, а ў экстрэмізме паводле артыкула 361-1 Крымінальнага кодэкса РБ. Гэта — «Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім».
На кінафестывалі «Bulbamovie» перамог дакументальны фільм журналісткі Таццяны Свірэпы
Дакументальны фільм «Беларусь 23.34» распавядае пра беларускія пратэсты 2020 года. Фільм зняты на аснове 25 інтэрв'ю з ахвярамі і хронікі тых часоў.
Памёр выкладчык журфака БДУ. Пасля 2020 года ён даносіў на студэнтаў
Выйшла на волю Таццяна Пыцько
Жонка відэааператара-фрылансера Вячаслава Лазарава Таццяна Пыцько правяла ў віцебскім СІЗА амаль паўгода. Супраць яе завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за дапамогу мужу, якога звінавацілі ў працоўных стасунках з «Белсатам». Гэты незалежны тэлеканал прызнаны беларускімі ўладамі «экстрэмісцкім фармаваннем».
Выйшла кніга пра легендарныя беларускія музычныя медыя
Больш за 50 журналістаў загінулі на вайне Ізраіля і ХАМАС
Першы месяц вайны ў сектары Газа адзначыўся найбольшай смяротнасцю сярод журналістаў за ўсю гісторыю назіранняў, паведамляе Камітэт па абароне журналістаў (Committee to Protect Journalists — CPJ).
Сгенерированные ИИ лица оказались реалистичнее настоящих фото — исследование
Блогера Уладзіміра Цыгановіча, ужо асуджаннага на 16 гадоў, зноў будуць судзіць
Беларускім блогерам прыйдзецца ўвайсці ў рэестр распаўсюднікаў рэкламы?
Кніга аўтара «Новага часу» Міколы Дзядка пра турму выйшла па-польску
У польскім выдавецтве Bractwo Trojka выйшла кніга палітвязня, блогера і незалежнага журналіста Міколы Дзядка на польскай мове. За гэтую кнігу Мікола атрымаў прэмію імя Францішка Аляхновіча ў 2017-ым годзе.
Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з‑за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання
Апеляцыйныя скаргі на прысуд Віцебскага абласнога суда ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Вярхоўнага суда Юрый Руткоўскі. Ён перакваліфікаваў склад злачынства, паводле якога асудзілі сужэнцаў. Новы вырак ім вынесены паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — удзел у экстрэмісцкім фармаванні.
Даследаванне: каля 30% беларускіх і расійскіх журналістаў пасля эміграцыі сышлі з прафесіі
Пачаўся аўдыт фондаў, якія размяркоўваюць сабраныя на марафоне салідарнасці сродкі
Пра гэта паведамляе Аб'яднаны пераходны кабінет — часовы выканаўчы орган, створаны нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай.
Добрушскія прапагандысты распавядаюць пра тое, як кепска жыць у Польшчы
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.