• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларускім блогерам прыйдзецца ўвайсці ў рэестр распаўсюднікаў рэкламы?

    Тым, хто вядзе свой блог у сацсетках і размяшчае там рэкламу, варта звярнуць увагу на праект закона «Аб змене законаў па пытаннях рэкламы», нагадваюць «Сильные новости».

    Справа ў тым, што з 2022 года па ўказе № 426 «Аб размяшчэнні (распаўсюджванні) рэкламы» аказанне рэкламных паслуг без уключэння ў рэестр стала незаконным. У дакуменце ёсць выключэнні, у тым ліку – размяшчэнне рэкламы ў інтэрнэце.

    Але калі будзе прыняты новы закон, блогерам і іншым асобам для размяшчэння рэкламы на сваіх старонках у сацыяльных сетках давядзецца прайсці працэдуру ўключэння ў спецыяльны рэестр распаўсюднікаў рэкламы. Бо гэты праект не пазначае размяшчэнне рэкламы ў інтэрнэце як выключэнне, пры якім не трэба ўключацца ў рэестр. 

    Для даведкі: рэестр распаўсюднікаў рэкламы працуе з 1 лютага 2022 года. На сённяшні дзень туды не трэба ўключацца тым, хто прапануе рэкламу на транспарце або праз тэлефонную, факсімільную, сотавую сувязь, электронную пошту, а таксама пры рэкламаванні ў месцах масавых мерапрыемстваў, спаборніцтваў і конкурсаў.

    За ігнараванне новых патрабаванняў і незаконны распаўсюд рэкламы можна атрымаць штраф з канфіскацыяй да 100% сумы атрыманага даходу.

    Чытайце яшчэ:

    «Мы — не бульбашы, мы — беларусы». Этычныя заўвагі на вечныя тэмы

    Силовики вычисляют авторов сообщений в «экстремистских» чатах. Как обезопасить себя?

    Вярхоўны суд вызваліў Таццяну Пыцько з‑за кратаў, а відэааператару Вячаславу Лазараву зменшыў тэрмін пакарання

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці