Навіны
Журналіцкая супольнасць сабрала сродкі на рэабілітацыю калегі пасля жорсткай аварыі. Збор зачынены
Для беларускай журналісткі Юлі Цяльпук, якая трапіла ў Польшчы ў жудасную аварыю, сабралі дзякуючы калегам і журналісцкай салідарнасці 16 тысячаў злотых.
КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыі Магілёўшчыны
У пералік «экстрэмісцкіх фармаванняў» на сайце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі ўключаныя рэгіянальныя медыярэсурсы: YouTube-канал 6TV Bielarus, інфармацыйны сайт «Магілёў. Media» («Навіны Магілёўскага рэгіёну»), а таксама іх шматлікія акаўнты ў сацыяльных сетках і месенджарах.
ГосСМИ обнародовали «закрытое исследование» от Пресс-клуба. Команда заявила о манипуляции
Улады аб’явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» спартовае медыя «Tribuna.com Беларусь»
Былая прапагандыстка СТБ працавала ў «Жоўтых злівах», а пасля пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс
Яна была ў лукашэнкаўскім пуле, а падчас перадвыбарчай кампаніі перайшла на працу ў зліўныя бачкі прапаганды. «Белпол» заўважыў, што цяпер яна пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс.
Заснавальнік платформы «Новая Беларусь» анансаваў укараненне персаналізаванай стужкі навін і выкарыстанне штучнага інтэлекту
Пайшоў з жыцця журналіст і паэт Алесь Мацулевіч
Міністр інфармацыі звінаваціў «раёнкі» Віцебшчыны ў непрафесіяналізме
Отдельный выпуск «Студыі Белсат» внесли в список экстремистских материалов
«Наша Ніва»: Папулярныя лакальныя медыя пачалі перадаваць рэдакцыям дзяржСМІ
Улады хочуць адабраць стары дамен. Мы змянілі пошту і сайт!
Супраць журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча распачалі крымінальную справу
Супраць гродзенскага журналіста і праваабаронцы Уладзіміра Хільмановіча вядзецца крымінальная справа за садзейнічанне экстрэмістцкай дзейнасці. Па месцах жыхарства журналіста апісалі маёмасць. Сам ён знаходзіцца за мяжой.
Instagram-старонка «Будзьма беларусамі!» прызнаная беларускімі ўладамі «экстрэмісцкай»
Чарговае абнаўленне так званага «Рэспубліканскага спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў» на сайце Мінінфармацыі. На гэты раз сюды патрапіў Instagram-акаўнт Budzma.org — культурна-асветніцкага партала пра Беларусь.
Аляксандра Манцэвіча перавялі ў следчы ізалятар у Баранавічах
Галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» знаходзіцца ў СІЗА № 6 у Баранавічах ад 27 лістапада. Да таго Аляксандра Манцэвіча ўтрымлівалі ў следчай турме ў Жодзіне.
Журналістцы «Белсату» прыпынілі разгляд дакументаў на працягненне ВНЖ Літвы
Журналістка незалежнага тэлеканалу хацела працягнуць від на жыхарства ў Літве, атрыманы з гуманітарных прычынаў. Разгляд яе дакументаў зараз прыпынены, бо не атрыманыя адказы ад неназваных кампетэнтных установаў, піша «Белсат».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.