• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналіцкая супольнасць сабрала сродкі на рэабілітацыю калегі пасля жорсткай аварыі. Збор зачынены

    Для беларускай журналісткі Юлі Цяльпук, якая трапіла ў Польшчы  ў жудасную аварыю,  сабралі дзякуючы калегам і журналісцкай салідарнасці 16 тысячаў злотых. 

    Юлія Цяльпук скончыла журфак БДУ. Да 2002-га працавала ў перыядычным друку, потым — у рэкламе, рабіла календары, каталогі і ўлёткі для прадпрыемстваў і фірмаў, лагатыпы і банэры. Паралельна вучылася фатаграфіі. У канцы зімы 2008 года пераехала ў Варшаву. 

    Восенню 2023 года ў Варшаве журналістку збіла машына. Пасля аперацыі распачаўся доўгі працэс рэабілітацыі.

    Аднак цяпер — праз падтрымку калег і журналісцкай супольнасці — Юлія зможа дазволіць сабе неабходную рэабілітацыю і будзе спакойна аднаўляцца замест хваляванняў пра тое, як выжыць.

    Чытайце яшчэ:

    «Папяровыя шчыты не дапамагаюць». Юрысты ўздымаюць пытанне аб абароне крыніц інфармацыі

    КДБ прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі» медыі Магілёўшчыны

    ГосСМИ обнародовали «закрытое исследование» от Пресс-клуба. Команда заявила о манипуляции

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці