• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Былая прапагандыстка СТБ працавала ў «Жоўтых злівах», а пасля пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс

    Яна была ў лукашэнкаўскім пуле, а падчас перадвыбарчай кампаніі перайшла на працу ў зліўныя бачкі прапаганды. «Белпол» заўважыў, што цяпер яна пераехала ў Польшчу і адкрыла там бізнэс.

    Кацярыне Жылянінай 41 год. Яна скончыла журфак БДУ ў 2004‑м. Пасля гэтага працавала журналісткай, а ў 2010‑х прыйшла на СТБ. Неўзабаве патрапіла ў лукашэнкаўскі пул, але тэлезоркай так і не стала. Былы калега Кацярыны апісвае яе так:

    «Яна доўгі час была ў пуле, але яе не так часта свяцілі, бо Жыляніна, як кажуць, не надта фотагенічная. Але нешта выходзіла рэгулярна.

    Зацятым лукашызмам яна не адрознівалася, але лічылася такой «патрыёткай». У 2020‑м пра гвалт змаўчала. Таксама заўжды спакойна ўспрымала затрыманні калегаў з палітычных матываў».

    «У маі 2020-га яна сышла ў рэдакцыю «Жоўтых зліваў», каб яшчэ менш свяціцца. І пасля выбараў там працавала. Калі яна і сышла адтуль у 2020‑м, то не праз палітычную пазіцыю, гэта не дэмарш», — мяркуе былы калега.

    Згодна са звесткамі, якімі падзяліўся Антон Матолька, 29 снежня 2020-га Жыляніна звольнілася з СТБ і са студзеня 2021-га перайшла на працу на тэлеканал МІР — праўда, у кадры яе не было, а на сайце няма аніякіх згадак. Па ягонай інфармацыі, таксама яна была запісаная «знешнім аналітыкам» праўладнага Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.

    У «Кіберпартызанаў» няма звестак пра далейшую працу жанчыны. Вядома, што ў яе было ІП, сферамі дзейнасці якога ўказаныя «іншыя сферы адукацыі». Яно было закрытае ў кастрычніку 2022-га.

    У жніўні 2022-га Кацярына разам з братам перакупілі юрыдычную асобу P66A у Варшаве. Пасля гэтага яны ці то перакупілі, ці то адкрылі касметычны салон у раёне Урсынаў. Пару месяцаў таму яны акурат шукалі туды менеджара.

    Таксама ў жніўні яны адкрылі фірму K&M23 (брат і сястра, Кацярына і Максім, 2023 — гэта год адкрыцця). Як від дзейнасці пазначана «паслугі, звязаныя з паляпшэннем фізічнага стану».

    «Наша Ніва» напісала Кацярыне ў месенджары, але пакуль не атрымала адказу.

    Чытайце яшчэ:

    Міністр інфармацыі звінаваціў «раёнкі» Віцебшчыны ў непрафесіяналізме

    «Адкрыта прапагандуе палітыку тэрору ў дачыненні да “непаслухмяных” журналістаў». Як М’янма дэмакратызавалася наадварот

    У Беларусі з’явіцца дзяржаўная ўзнагарода для супрацоўнікаў СМІ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці