• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Улады аб’явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» спартовае медыя «Tribuna.com Беларусь»

    Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі 5 снежня ўключыла ў «Пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці» сайт навінавага выдання «Tribuna.com Беларусь». «Экстрэмісцкім фармаваннем», па версіі сілавікоў, з'яўляюцца таксама акаўнты медыя ў сацыяльных сетках і яго мабільнае прыкладанне.

    Як паведамляецца на сайце сілавога ведамства, рашэнне «аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фармаваннем і забароне яго дзейнасці» прынятае 5 снежня 2023 года пад № 35ЭК.

    «Трыбуна» (by.tribuna.com, першапачатковая назва goals.by) — найбуйнейшы беларускі спартыўны партал. Аўдыторыя Tri­buna ў Беларусі, паводле інфармацыі ад рэдакцыі, перавышае мільён чалавек у месяц, яшчэ чатыры мільёны чытачоў карыстаюцца штомесяц міжнародным сайтам і мабільнымі пракладаннямі.

    Са жніўня 2020 года by.tribuna.com заблакаваны для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі і дасяжны толькі праз VPN. А ў жніўні 2021 года кантэнт сайта і сацсетак медыярэсурсу былі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі». Такое рашэнне тады прыняў суд Чыгуначнага раёна Віцебска на патрабаванне абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК.

    Журналіст выдання Дзмітрый Руто быў затрыманы 1 чэрвеня 2020 года за бел-чырвона-белы шалік у аўтамабілі і пакараны судом на 15 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за незаконнае пікетаванне.

    Журналіст Аляксандр Івулін быў затрыманы 3 чэрвеня 2021 года. 19 студзеня 2022 года суддзя Савецкага раёна Мінска Сяргей Шаціла прызначыў  яму два гады калоніі па абвінавачанні ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх» (ч. 1 арт. 342 КК). У лютым 2023 года Аляксандр Івулін, адбыўшы прысуд цалкам, выйшаў на волю і з’ехаў з Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Личные аккаунты нужно держать закрытыми? Изучили советы по безопасности в соцсетях

    БАЖ і СЖЛ запрашаюць калег на Форум журналісцкіх арганізацыяў краінаў Балтыі і пераследаваных журналістаў — 7 снежня

    «Гумарны, адчайны, адданы сябрам і журналістыцы». Памяці Генадзя Кеснера

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці