Навіны
5 лістапада — Станем за журналістаў! Далучайся! АБНАЎЛЯЕЦЦА
Бабруйск стаіць за незалежную журналістыку
5 лістапада бабруйскія журналісты сабраліся, каб падтрымаць міжнародную акцыю “Станем за журналістыку” і выказаць салідарнасць з калегамі, якіх пераследуюць за іх прафесійную дзейнасць.
Лунінец далучыўся да акцыі “Станем за журналістаў” ФОТАФАКТ
Сябры Лунінецкай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” падтрымалі калег з недзяржаўных выданняў, якія знаходзяцца пад крымінальным пераследам па так званай “справе БелаТА”.
Глыбоцкая суполка ГА “БАЖ” далучылася да кампаніі “Станем за журналістыку”
Гродзенскія журналісты далучыліся да акцыі “Станем за журналістыку”
Віцебск. Павел Левінаў: Штогод і заўсёды стаю за журналістыку!
У Слоніме сталі за журналістаў
З 2007 года 5 лістапада па ўсім свеце Міжнародная федэрацыя журналістаў праводзіць кампанію «Станем за журналістку», каб прыцягнуць увагу да галоўных пагрозаў, з якімі сутыкаюцца калегі.
Урад: акрэдытацыя дабро, якое журналісты не заўважаюць
"Усталяваны заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадак акрэдытацыі ў якасці журналіста сродку масавай інфармацыі, накіраваны на стварэнне ўмоў для рэалізацыі канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, не можа разглядацца як абмежаванне названага правы п.3 арт. 19 Пакта", - адзначаецца ў інфармацыі кампетэнтных органаў Рэспублікі Беларусь у сувязі з паведамленнем у Камітэт ААН па правах чалавека, зарэгістраваным пад нумарам 2911/2016.
У Бярозе ў чарговы раз асудзілі журналістку-фрылансера Тамару Шчапёткіну дапоўнена
Пятага лістапада, у дзень, калі ва ўсім свеце праходзіць кампанія супраць пагрозаў для журналістаў "Станем за журналістыку", у Беларусі па-ранейшаму працягваецца ціск на незалежных журналістаў. Так, у судзе Бярозаўскага раёна адбыўся разгляд адміністрацыйнай справы журналісткі-фрылансера Тамары Шчапёткінай.
Раніцай затрымлівалі журналіста «Еўрарадыё» Рамана Пратасевіча, апыталі наконт бойкі АБНОЎЛЕНА
Зранку 5 кастрычніка ў кватэру менскага журналіста «Эўрарадыё» Рамана Пратасевіча прыйшла міліцыя. Яго затрымалі, даставілі ў Першамайскае РУУС Менску, праз тры гадзіны адпусьцілі. Тое, што адбывалася ў аддзяленьні міліцыі, журналіст называе вельмі дзіўным.
Брэсцкі журналіст Яўген Скрабец накіраваў у суд заяву, каб яго справу разглядалі завочна
«В вашем подъезде будут похороны». Блогер Артем Шапоров заявляет об угрозах в адрес своей семьи
В последнее время Артем Шапоров получил известность в Гомеле благодаря своей информационной деятельности, в которой он раскрывает нелицеприятные стороны деятельности местных властей и освещает проблемы, с которыми приходится сталкиваться простым людям.
Суд спыніў справу супраць журналіста — міліцыя не мела доказаў
Алеся Дзянісава аштрафавалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў «Вконтакте»
Сюжэт адзін, штрафы — розныя
Раённы суд у Буда-Кашалёве 1 лістапада прызнаў гомельскага журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі і на падставе ч. 2 арт. 22.9 КаАП аштрафаваў на 40 базавых велічыняў (980 рублёў). Суд праходзіў без удзелу адказчыка.
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці