• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Будзь у Цэнтры — падзей і грамадскага жыцця. HrodnaMediaRoom назваў лепшых журналістаў, якія пішуць пра грамадскую актыўнасць

    Ініцыятыва HrodnaMediaRoom падвяла вынікі конкурсу “Будзь у Цэнтры!” і вызначыла аўтара, які зрабіў найлепшы матэрыял тэму грамадскай актыўнасці ў Гродне і на Гродзеншчыне. Імёны пераможцаў сталі вядомыя падчас канферэнцыі “Свабода слова і асаблівасці медыяменеджмента ў Беларусі”, якая адбылася ў Гродне.

    Усяго на конкурс было даслана 23 матэрыялы: артыкулы, тэлевізійныя сюжэты, радыёпраграма.

    Ацэньвалі працы і вызначалі пераможцу вядомыя беларускія журналісткі і журналісты: Святлана Калінкіна, рэдактарка сайта “Заўтра тваёй краіны” і медыяэкспертка Марына Загорская, галоўны рэдактар “Нашай Нівы” Ягор Марціновіч, галоўны рэдактар “Еўрарадыё” Павел Свярдлоў, медыяэксперт і карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі.

    Сябры журы ацанілі працы канкурсантаў па 10-бальнай шкале па наступных крытэрыях:

    Выбар тэмы. Грамадская значнасць, прывязка да мясцовых праблем.

    Змест. Паўната і прапрацаванасць, лагічнасць пастраення. Адпаведнасць зместу мэтавай аўдыторыі.

    Аўтарскі стыль. Спосабы аўтарскай падачы матэрыяла.

    Мультымедыйнасць. Разнастайнасць прадстаўлення інфармацыі — фота, відэа, інфаграфіка, аўдыё і г. д.

     

    Трэцяе месца атрымала журналістка-фрылансерка Кацярына Ляўдацкая за артыкул пра ўнікальнае балота на Лідчыне, якое хочуць знішчыць дзеля торфу.

     

    Другое месца атрымала рэдактарка спецпраектаў гродзенскага партала Hrod­naL­ife Ірына Новік за артыкул «Паветраныя замкі і патрыятычныя коцікі. Як актывісты спрабуюць аднавіць палац Храптовічаў у Шчорсах».

     

    Пераможцай конкурсу стала фотакарэспандэнтка TUT.BY Кацярына Гардзеева, за матэрыял пра пошукі хлопчыка Максіма Мархалюка:
    «Посмотрите — километры людей». Как в Беловежской пуще продолжают искать пропавшего мальчика» .

     

    Конкурс “Будзь у Цэнтры!” быў абвешчаны восенню 2018-га з нагоды першага Дня нараджэння Hrod­na­Me­di­a­Room. Мэтай конкурсу  з’яўляецца папулярызацыя дзейнасці грамадскіх арганізацый, ініцыятыў і асоб Гродзеншчыны, якія робяць значны ўнёсак у вырашэнне важных мясцовых пытанняў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці