• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Марына Золатава падала скаргу генпракурору

    Галоўны рэдактар ​​партала tut.by Марына Золатава і яе адвакат падалі скаргі ў Генеральную пракуратуру на паўторную адмову Следчага камітэта ў спыненні крымінальнага пераследу на падставе арт. 86 КК.

    Cкаргі пададзеныя на імя генеральнага пракурора Аляксандра Канюка.

    «У скаргах мы просім пракурора адмяніць рашэнне следчага, — сказала Золатава. — Я прашу адмяніць пастанову аб адмове задаволіць заяўленае мной хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу і спыніць вытворчасць па крымінальнай справе, ужыўшы меры адміністрацыйнага спагнання».

    Як раней паведамляў БелаПАН, 2 студзеня крымінальная справа аб бяздзейнасці службовай асобы ў дачыненні да Золатавай, так званай «справе БелТА», была перададзена ў Генеральную пракуратуру для далейшага накіравання ў суд.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці