Навіны
Новая спроба прыцягнуць да адказнасці блогера, які адзеў дырэктарку школы з Гомеля ў чорную ўніформу
У судзе Чыгуначнага раёна Гомеля разглядаецца новы пазоў дырэктаркі школы № 3 Гомеля Ніны Старажэнка да мясцовага блогера Арцёма Шапарава. Заяўніца праз суд абараняе гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю і патрабуе спагнаць з блогера 5 тысяч рублёў маральнай шкоды, а таксама судовыя выдаткі ў памеры 347 рублёў. Лічыць, што блогер, змясціўшы на YouTube і ў “Вконтакте” відэаролік, у застаўцы якога заяўніца адзетая ў чорны нацыскі мундзір афіцэра СС, прынізіў яе гонар і дзелавую рэпутацыю. Тым больш, што школа № 3 носіць імя Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Пенязькова.
Супрацоўнікаў інфармагенцтва БелаПАН масава выклікаюць на допыты па “справе БелТА”
«Дело БЕЛТА»: один из редакторов TUT.BY рассказал о давлении следствия и принуждении к сотрудничеству
Вечером 25 сентября наш коллега и редактор портала Дмитрий Бобрик выступил с заявлением в своем Facebook. Журналист сообщил, что с самого начала расследования по «делу БЕЛТА» на него оказывалось давление.
Блогера Андрэя Павука затрымалі за спробу патрапіць на пасяджэнне райсавета дэпутатаў
Кнігу Зянона Пазняка адабралі на мяжы. Правяраюць на «экстрэмізм»
Восьмы адміністрацыйны штраф фрылансеру Жукоўскаму: пратакол важней за праўду
Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Осіпава аштрафавала 21 верасня журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на 30 базавых велічыняў (735 рублёў) паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.
В отношении Алеся Липая прекратили уголовное дело
Управление Следственного комитета по городу Минску прекратило предварительное расследование по уголовному делу директора информационной компании БелаПАН.
Аператара Сяргея Кавалёва аштрафавалі за стрым з прэс-канферэнацыі ў «Паедзем паядзім»
У блогера і актывіста Мышкевіча міліцыянты забралі планшэт
22 верасня ў гродзенскага грамадскага актывіста і блогера Анатоля Мышкевіча дома адбыўся ператрус.
Шчыракова і Чайчыц распавялі еўрапейскім палітыкам і журналістам пра сітуацыю ў медыясектары Беларусі
Сябры Беларускай асацыяцыі журналістаў Вольга Чайчыц і Ларыса Шчыракова наведалі Парыж і Брусель, каб распавесці еўрапейскім палітыкам і журналістам пра рэальную сітуацыю ў медыяпрасторы ў Беларусі, прыцягнуць увагу да пераследу беларускіх журналістаў ды разам пашукаць магчымыя шляхі вырашэння праблемаў. Візіт быў арганізаваны SNJ, SNJ-CGT, CFDT (Французскім нацыянальным саюзам журналістаў, Французскім нацыянальным прафсаюзам журналістаў) пры падтрымцы Еўрапейскай і Міжнароднай федэрацый журналістаў, а таксама ГА "БАЖ".
Дырэкцыя «Белсата» распаўсюдзіла афіцыйнае тлумачэнне з нагоды звальнення Шылы
Міністр інфармацыі назваў сваю любімую газету
Агнешка Рамашэўская-Гузы пракаментавала звальненне Івана Шылы з «Белсата»: Мы страцілі да яго давер
Дырэктар тэлеканала «Белсат» Агнешка Рамашэўска-Гузы пракаментавала скандальнае звальненне Івана Шылы, які два гады займаўся SMM — прасоўваннем кантэнту ў сацыяльных сетках. Нагадаем, Івана звольнілі пасля таго, як ён пажартаваў на сваёй старонцы ў Facebook з фотаздымка з кіраўніком Польшчы Анджэем Дудам.
Агнешка Рамашэўская-Гузы заўважыла, што звычайна кіраўніцтва тэлеканала не каментуе кадравыя рашэнні, але ў сувязі з публічнасцю справы яна патлумачыць сваю пазіцыю:
Івана Шылу звольнілі з Белсата за жарт з прэзідэнта Польшчы ў фэйсбуку
«Няма падстаў». БелТА адказала на петыцыю з просьбай адклікаць заяву са Следчага камітэту
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.