• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блогера Андрэя Павука затрымалі за спробу патрапіць на пасяджэнне райсавета дэпутатаў

    Блогера Андрэя Павука затрымалі ў Акцябрскім за спробу папрысутнічаць на пасяджэнні раённага савета дэпутатаў.

    Юрыст ГА «БАЖ» Леанід Судаленка паведаміў, што праз некаторы час Андрэя Павука адпусцілі без складання пратаколу.

    Яшчэ ў чэрвені Павук звярнуўся да кіраўніцтва Акцябрскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з прапановай дазволіць яму  прысутнічаць на адкрытых нарадах у райвыканкаме і на сесіях раённага Савета дэпутатаў. Чыноўнікі адказалі, што такога права Павук не мае і адмовілі яму ў просьбе.

    Блогер палічыў што гэтай адмовай чыноўнікі парушылі ягонае канстытуцыйнае права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, гарантаванае як міжнароднымі дамовамі, так і нацыянальным заканадаўствам. У прыватнасці ён спасылаўся на артыкул 23 Канстытуцыі і на арт 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    Скаргі ў вышэйстаячую інстанцыю — Гомельскі абласны выканаўчы камітэт — таксама засталіся без задавальнення.

    Пазней і суд Мазырскага раёна не задаволіў скаргу блогера з Акцябрскага Андрэя Павука аб парушэнні ягонага права на атрыманне інфармацыі.

    Андрэй Павук: Мне не патрэбна скажоная інфа з газеты, мне патрэбна прамая інфармацыя

     

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці