• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Восьмы адміністрацыйны штраф фрылансеру Жукоўскаму: пратакол важней за праўду

    Суддзя Цэнтральнага раёна Гомеля Алеся Осіпава аштрафавала 21 верасня журналіста-фрылансера Кастуся Жукоўскага на 30 базавых велічыняў (735 рублёў) паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

    Журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі

    Фрылансер прызнаны вінаватым у незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.

    У адміністрацыйным пратаколе, складзеным у Кармянскім РАУС, гаворка ішла пра сюжэт пад назовам “Навошта той прадавец стаіць за прылаўкам? Канец эпохі РАЙПО”. Мясцовы райспажыўсаюз не ў стане забяспечыць крамы самымі неабходнымі прадуктамі — алеем, цукрам, цыгарэтамі, півам, марозівам.

    “У судзе я распавёў, — патлумачыў  Кастусь Жукоўскі карэспандэнту Службы маніторынгу ГА “БАЖ”, — што  быў толькі кіроўцам аўтамашыны. Відэа здымаў фрылансер Андрэй Толчын. Андрэй гэта сам пацвердзіў. Аднак суддзя Осіпава праігнаравала гэтыя сведчанні і пакарала мяне за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Відаць,  для суду міліцэйскі пратакол важней, чым праўда”.

    На суд фрылансер  Жукоўски прыйшо ў паласатай робе нявольніка. Суды Гомельскай вобласці на падставе міліцэйскіх пратаколаў  паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП сёлета прысудзілі Жукоўскаму штрафаў на агульную суму 6 748,5 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці