Навіны
Чыноўнікі пакрыўдзіліся на блогера за тое, што змясціў іх фота на майцы
Журналіста БелаПАН затрымалі падчас акцыі ў Мінску, ноч ён правядзе ў міліцыі
ОАЦ, beCloud и Turkcell договорились о глобальном развитии 4G и 5G в Беларуси
Віктару Шэндэровічу не далі выступіць у Беларусі
Віцебская пракуратура ўзнавіла справу пра абразы журналістаў па скарзе Уладзіміра Лунёва
Віцебскі БАЖавец Уладзімір Лунёў здолеў дамагчыся, каб аддзел унутраных справаў адміністрацыі Кастрычніцкага раёну паўторна заняўся расследваннем акалічнасцяў з’яўлення і распаўсюду відэароліка, у якім невядомыя абражаюць журналістаў і відэаблогерку Алену Янушкоўскую.
Французскія дэпутаты на сустрэчы ў Брэсце цікавіліся праблемамі, з якімі сутыкаюцца мясцовыя журналісты і блогеры
Дыялог для дыялогу альбо для выніку? Дэлегацыя БАЖ у Брусэлі распавяла пра сітуацыю са свабодай слова ў Беларусі
Прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў наведалі Брусэль, дзе на пасяджэнні Падкамітэта па правах чалавека Еўрапейскага парламента распавялі пра сітуацыю са СМІ і свабодай слова ў Беларусі, правялі шэраг сустрэч з еўрапейскімі дыпламатамі. Таксама адбыўся круглы стол з удзелам сябраў ГА "БАЖ", Міжнароднай і Еўрапейскай федэрацый журналістаў (IFJ, EFJ): абмеркавалі галоўныя выклікі, з якімі сутыкаюцца беларускія журналісты.
У «Спартыўнай панарамы» новы галоўны рэдактар — былы сілавік
Ігар Бузоўскі прызначаны намеснікам міністра інфармацыі
Гродзенская вобласць адмовілася ад пяцітомніка Святланы Алексіевіч
Спецдакладчык ААН рэкамендуе захаваць міжнародны кантроль за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Суд абавязаў брэсцкіх блогераў выдаліць з YouTube сюжэт пра будаўніцтва акумулятарнага завода
Віншуем Змітра і Людмілу Яненка з нараджэннем дачушкі!
Жыхарка Гомеля адмаўляецца ад трэцяй групы інваліднасці, каб пералічваць частку заробку аўтару публікацыі
Жанчына-інвалід з Гомеля Наталля Васіленка заявіла пра жаданне пералічваць частку свайго заробку “на ганарары журналісту Аляксандру Яўсеенку”. З гэтай прычыны яна накіравала 22 чэрвеня заяву міністру аховы здароўя Беларусі з адмовай ад трэцяй групы інваліднасці дзеля таго, каб у яе былі “знятыя абмежаванні на працу” і яна магла ўладкавацца “маляром, тынкоўшчыцай, плітачніцай”.
Прадпрыемства падало ў суд на журналіста «Белсата» за ўрон дзелавой рэпутацыі
У сваім расследаванні пра дзяржаўны канцэрн «Белэнерга» журналіст Станіслаў Івашкевіч заявіў пра сур’ёзныя карупцыйныя парушэнні ў супрацоўніцтве канцэрна з ААТ «Белкотлаачыстка».
Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.