• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Некалькі соцень чалавек сустракалі Святлану Алексіевіч у Мінску

    Некалькі соцень чалавек сустракалі ў аэрапорце нобелеўскага лаўрэата па літаратуры Святлану Алексіевіч, якая вярнулася сёння са Стакгольма ў Мінск.

    Пісьменніцу сустрэлі крыкамі «Ура!» і «Дзякуй!», многія прыйшлі з кветкамі. Алексіевіч сказала, што ёй вельмі радасна бачыць так шмат людзей. Паводле слоў пісьменніцы, яна «крышку захварэла» і «крышку стамілася».

    Каментуючы па просьбе журналістаў адсутнасць у аэрапорце дзяржаўных СМІ і афіцыйных асоб, Святлана Алексіевіч сказала: «Гэта зразумела». Яна таксама дадала, што не чакала прысутнасці чыноўнікаў. «Мяне сустракае народ», — падкрэсліла Алексіевіч.


    У бліжэйшых планах нобелеўскага лаўрэата — «проста адпачыць».

    Рашэнне аб прысуджэнні Святлане Алексіевіч прэміі па літаратуры было абнародаванае Нобелеўскім камітэтам 8 кастрычніка. Прэмія ўручана за «шматгалосае гучанне прозы і ўвекавечванне пакутаў і мужнасці».

    10 снежня кароль Швецыі Карл XVI Густаў уручыў беларускай пісьменніцы медаль і дыплом нобелеўскага лаўрэата на ўрачыстай цырымоніі ў Стакгольме.

    Ні цырымонію ўзнагароджання, ні прамову Нобелеўскага лаўрэата беларускія дзяржаўныя тэлеканалы не транслявалі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці