• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Незалежную журналістку з Бярозы аштрафавалі на 7,2 млн рублёў

    Тамару Шчапёткіну прызналі вінаватай у супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі.

    Суд Ленінскага раёна Брэста аштрафаваў журналістку з Бярозы Тамару Шчапёткіну на 7 млн 200 тысяч рублёў (40 базавых велічыняў) за супрацоўніцтва з “Радыё Рацыя”.

    Як гаворыцца ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні, 8 студзеня 2015 года Шчапёткіна нібыта зрабіла інтэрв’ю з супрацоўнікам ДАІ Сяргеем Неліповічам, якое з’явілася на інтэрнэт-старонцы “Радыё Рацыя”.

    Адміністратыўны працэс адбыўся яшчэ 6 сакавіка без Шчапёткінай, але рашэнне па ім журналістцы не паведамлялі. Каб даведацца пра вынік суда, жанчына адмыслова прыехала 11 сакавіка з Бярозы ў Брэст.

    Шчапёткіна: «Я ўчора патэлефанавала (у суд Ленінскага раёна. — Еўрарадыё) і паведаміла, што хочу азнаёміцца  са сваёй справай. Да сённяшняга дня я не ведала, як мяне пакаралі! Ужо ж тэрмін на абскарджванне ідзе — пяты дзень сёння! Таму адмыслова прыехала, каб пазнаёміцца з пастановай і каб адвакат паспеў напісаць касацыйную скаргу».

    Дарэчы, на суд Шчапёткіну запрасілі праз СМС. Нягледзячы на адсутнасць афіцыйнай позвы ў суд Тамара Шчапёткіна 6 сакавіка ўсё ж такі прыехала ў абласны цэнтр. Праўда, трапіць на разгляд уласнай справы яна не змагла, хоць і прыехала своечасова. Па словах супрацоўнікаў суда, перад кабінетам суддзі яе не было, таму і пачалі разгляд справы без яе.

    Дарэчы, у снежні 2014 года журналістка з Бярозы ўжо была аштрафаваная за супрацоўніцтва з “Радыё Рацыя” — на 4,5 мільёна рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці