• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

    Рэдакцыя пра тое, што ўжо з лютага «Белсаюздрук» разрывае дамову, даведалася выпадкова — падчас здачы чарговага нумару «Новага Часу» на экспедыцыю.

    Такім чынам з лютага  газета беларускамощная газета «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках. Яе можна будзе атрымаць толькі па падпісцы, паведамляе рэдакцыя.

    У гандлёвым аддзеле РУП “Белсаюздрук” не сталі тлумачыць прычыну адмовы ад распаўсюду. Гэтак жа, як і не маглі адказаць, ці накіравалі щ рэдакцыю адмысловы ліст з паведмленнем аб спыненні супрацоўніцтва.

    «Цікава, што яшчэ не так даўно з тым жа гандлёвым аддзелам РУП “Белсаюздрук” мы размаўлялі пра тое, каб павялічыць колькасць асобнікаў на распаўсюд, бо са жніўня 2020-га працэнт спісання газеты значна знізіўся, а ў Гарадзенскай вобласці быў амаль нулявы. Але, відаць, грошы “Белсаюздруку” не патрэбныя.

    Але, спадзяемся, мы патрэбныя нашым чытачам. Таму заклікаем усіх тых, хто да гэтага часу набываў нашу газету ў шапіках “Белсаюздруку”, аформіць падпіску на “Новы Час”. Зрабіць гэта можна ў любым паштовым аддзяленні (часам кажуць, што няма такой газеты, не верце!). А таксама анлайн па спасылцы», — піша рэдактар «Новага Часу» Аксана Колб.

    Па 27 студзеня яшчэ можна паспець аформіць падпіску.

    Падпісны індэкс «Новага Часу» — 63279

    Кошт падпіскі: на 1 месяц — 4 рублі 14 капеек, на адзін квартал — 12 рублёў 42 капейкі, на паўгоддзе — 24 рублі 84 капейкі.

    Шаноўныя чытачы! Рэдакцыі вельмі патрэбна ваша падтрымка!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці