Новы нумар «Мінскай праўды» выйшаў з падазрона знаёмай вокладкай ФОТАФАКТ
68-ы нумар газеты «Мінская праўда» за 1 верасня выйшаў з вокладкай «Сіла праўды»: адзін з матэрыялаў выдання называецца «Анатомія пратэстаў. Хто, як і адкуль кіруе беспарадкамі ў Беларусі». Увагу на яе звярнуў карыстальнік Twitter Яраслаў Лыскавец.
Ён звярнуў увагу, што вокладка вельмі падобная на вокладку брытанскага часопіса The Guardian Weekly, выпуск якога быў прысвечаны ролі жанчын у пратэстах у Беларусі. Вокладка называлася «Сіла кветак».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
![](https://baj.media/wp-content/themes/baj/assets/images/telegram-logo.jpg)
Больш матэрыялаў