• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Па той бок дабра і зла

    Галоўную праблему, якую я закрануў мінулым разам, скрайне каротка можна сфармуляваць наступным чынам: ці варта а) публічным асобам і б) журналістам супрацоўнічаць з адыёзнымі выданьнямі (тэлеканаламі, радыёпраграмамі і г. д.)?

    Адказ на гэтае пытаньне асабіста для мяне палягае ў пласкіні выбару маральнай і грамадзянскай пазыцыі, а не прагматыкі і не прафэсійнай мэтазгоднасьці, калі гаворка ідзе пра журналіста, які хоча мець менавіта журналісцкую працу. Выбар гэты, вядома, залежыць не толькі ад кожнай канкрэтнай асобы, але і ад стану грамадзтва, ад таго, наколькі яно (грамадзтва) — ці, больш дакладна, эліты гэтага грамадзтва — лічаць важнымі для сябе маральныя і грамадзянскія каштоўнасьці. Напрыклад, у Польшчы і Чэхіі гэтыя каштоўнасьці былі істотнымі чыньнікамі супраціву камунізму. А таму папросту немажліва было сабе ўявіць, каб хтосьці з вядомых чэскіх публічных асобаў ці польскіх інтэлектуалаў самахоць ці па запрашэньні зьявіўся б у камуністычных мэдыях хоць у якой ролі. Што да працаўнікоў СМІ, дык тыя польскія журналісты, якія пасьля абвяшчэньня вайсковага стану засталіся на дзяржаўным тэлебачаньні, ператварыліся ў аб’ект публічнай пагарды, кпінаў і астракізму.

    У Беларусі ёсьць так як ёсьць. І ўсё ж крызыс афіцыйнай газэтнай і тэлевізійнай прапаганды вымагае шукаць «новыя» постаці і твары (запрашаць рокераў, людзей беларускай культуры і г.д.). Бо надалей беларускае жыцьцё ўсё цяжэй будзе абгортваць у прыгожыя цукеркавыя паперкі. Трэба шукаць шляхі адступленьня.

    Варта сказаць, што падобныя сытуацыі мы ўжо перажывалі. Узгадваю пачатак перабудовы. Адзін мой тагачасны прыяцель, чалавек, безумоўна, прыстойны, які ўжо пачаў усё разумець, зусім сур’ёзна прызнаўся мне, што ўступіў у партыю, «каб разваліць яе знутры». Вось такое алібі. Вось такая лёгіка!

    Прызнаюся, гэтую зацемку я напісаў, прачытаўшы камэнтар спадарыні Yan­ki да майго папярэдняга допісу. Між іншага, яна зьвяртаецца да мяне с просьбай патлумачыць, навошта «демократичные западные ТВ и газеты берут интервью у «последнего диктатора Европы»?

    Адказваю: каб нікога ў сьвеце і ў Беларусі ня ўвесьці ў зман адносна таго, кім ёсьць той чалавек, у якога бяруць інтэрвію. Дарэчы, так і з журналістыкай увогуле. Галоўнае — каб нікога ня ўвесьці ў зман.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці