• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітолаг Фядута кажа, што нехта звярнуўся ад яго імя ў КДБ

    Палітолаг Аляксандр Фядута атрымаў на сваю электронную пошту лісты з КДБ і Следчага камітэта — гэта былі адказы на зварот да старшыняў абодвух ведамстваў. У звароце быў перадрукаваны каментар Фядуты на сайце Белсата і ад яго імя патрабавалася даць адказы на пытанні, пастаўленыя ў гэтым матэрыяле.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/fiaduta_erb_1.jpg

    Аляксандр Фядута заявіў Радыё Свабода, што не дасылаў такіх лістоў ні ў КДБ, ні ў Следчы камітэт. Палітолаг мяркуе, што нехта скарыстаў яго імя і асабістыя звесткі, накіраваўшы электронныя звароты у гэтыя ўстановы. Такія дзеянні Фядута разглядае як звычайную правакацыю.

    Калонка Аляксандра Фядуты, размешчаная на сайце тэлеканала Белсат, прысвечаная асобе “фраў А.”, чый ліст нібыта стаў падставай для з’яўленьня справы “Белага легіёну”. Днямі стала вядома, што справа спыненая.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці