• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Палітзняволенага журналіста Анджэя Пачобута пазбавілі перадачы і спаткання

    На Анджэя Пачобута ў наваполацкай калоніі саставілі два пратаколы і пазбавілі перадачы і спаткання. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на сваякоў зняволенага журналіста.

    Журналіст Анджэй Пачобут за кратамі з сакавіка 2021 году. Навін ад палітвязня мала, і яны ў цэлым змрочныя, напісалі ягоныя сваякі ў сацсетках.

    Нядаўна на Анджэя склалі два пратаколы — у якасці пакарання яго пазбавілі перадачы і спаткання. Агулам ад пачатку адбыцця тэрміну ў Пачобута ўвогуле не было ні сустрэч, ні перадач.

    Сваякі журналіста мяркуюць, што такая тэндэнцыя можа захавацца да моманту яго вызваленьня, як мінімум да лютага 2028 году.

    Аднак блізкія Пачобута таксама адзначаюць, што ён ня страціў раўнавагі, спакойнага настрою, заўсёды цікавіцца ўсімі сваімі сябрамі і калегамі і перадае прывітанні.

    Анджэя Пачобута затрымалі ў сакавіку 2021 году ў Горадні. За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га яго абвінавацілі ў «распальванні варожасці па нацыянальнай прыкмеце». У 2023‑м вынеслі прысуд — 8 гадоў калоніі. 21 чэрвеня стала вядома, што палітвязня перавялі ў наваполацкую калонію № 1.

    Чытайце яшчэ:

    Анджэй Пачобут застаецца без неабходных яму лекаў і знаходзіцца ў ізаляцыі

    Ізноў затрымана рэдактарка светлагорскага «Ранку». Яе калега таксама ў ІЧУ

    У спіс «экстрэмістаў» трапілі шэсць журналістаў і праваабаронцы «Вясны»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці