• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    TikTok БАЖа, «ЧестнОК-Live» і іншыя: зноў папаўненне ў Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў

    Міністэрства інфармацыі ўключыла ў свой спіс яшчэ некалькі інтэрнэт-рэсурсаў,  прызнаных судамі экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй у перыяд з 9 па 11 красавіка.

    Фота: pix­abay для pexels.com

    Экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй прызнаны акаўнт у TikТок з назвай «Беларусь» з ідэнтыфікатарам nexta_live. Адпаведнае рашэнне 9 красавіка  прыняў суд Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

    Суд Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці 10 красавіка прызнаў «экстрэмісцкай» групу  NEXTA з ідэнтыфікатарам vk.com/1tv_news_russian у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте». 

    9 красавіка суд Ленінскага раёна Магілёва прызнаў «экстрэмісцкім» кантэнт акаўнта ў Tik­Tok пад назвай baj.media з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@baj.media.

    У той самы дзень суд Ленінскага раёна Магілёва пастанавіў лічыць «экстрэмісцкім» і змест акаўнта ў Tik­Tok пад назвай «Prasvi­et ПраСвет» з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@prasviet.

    10 красавіка суд Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці вырашыў прызнаць экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй матэрыялы відэаканала журналіста і блогера Аляксандра Івуліна пад назвай «ЧестнОК-Live» (ідэнтыфікатар youtube.com/@chestnok_live) на YouTube.

    Гэтаксама 10 красавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска прызнаў экстрэмісцкім відэаролік, размешчаны на відэахостынгу YouTube, пад назвай «Обращение работников отрасли связи» (ідэнтыфікатар youtube.com/watch?v=H8KvFY5-Zlo ). 11 красавіка той самы суд асобна прызнаў «экстрэмісцкім» гэты відэаролік, згадаўшы шэраг інтэрнэт-рэсурсаў, дзе ён быў размешчаны: на сайце «Автопортал Беларуси — ADT.BY» (adt.by); на старонцы «Авторулевой» у сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» (vk.com/adtby ); на старонцы «Авторулевой» (Auto­por­tal Adt) у Face­book (facebook.com/groups/204659132927635).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    Теперь консул может только изъять паспорт. Что означает новый указ для белорусов, уехавших из страны?

    Очередное решение властей, которое поражает в правах белорусов.  Лукашенко подписал указ, которым изменил порядок выдачи документов в посольствах и консульствах за границей. Теперь там нельзя продлить или получить паспорт. Как же быть? Комментирует юридическая служба БАЖ.
    05.09.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці