• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Праект «Чаго брэшаш?», які займаецца разборам прыёмаў дзяржпрапаганды, прызнаны «экстрэмісцкім фарміраваннем»

    Адпаведнае рашэнне «Аб прызнанні групы грамадзян экстрэмісцкім фарміраваннем і забароне яго дзейнасці» Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло 10 красавіка.

    На сайце ведамства ў Пераліку арганізацый, фарміраванняў і індывідуальных прадпрымальнікаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, згадваюцца:

    - cтаронка «Чаго брэшаш?» у Tik­Tok з ідэнтыфікатарам tiktok.com/@chago.breshash;
    — старонка «Чаго брэшаш?» у Insta­gram з ідэнтыфікатарам   instagram.com/chago.breshas;

    - старонка «Чаго брэшаш?» у сацыяльнай сетцы «Одноклассники» з ідэнтыфікатарам ok.ru/70000002746801;

    - старонка «Чаго брэшаш?» у сацыяльнай сетцы X з ідэнтыфікатарам twitter.com/chago_breshash;

    - старонка  «Чаго брэшаш?» у Face­book з ідэнтыфікатарам  facebook.com/chago.breshash;

    - Telegram-канал «Чаго брэшаш?» (ідэнтыфікатар t.me/chago_breshash);

    - Youtube-канал «Чаго брэшаш?» (ідэнтыфікатар youtube.com/@cahobresas, youtube.com/channel/UCDa9C3DkY7P7-mE1f_sYb4w).

    «Мы раскажам і пакажам, якія прыёмы дэзінфармацыі і маніпуляцыі выкарыстоўвае прапаганда ў Беларусі», — так апісваюць свае мэты стваральнікі праекта. Яго апошні выпуск выйшаў учора і быў прысвечаны разбору фільма «Зачыстка», паказанага на дзяржаўным тэлеканале АНТ. У ім паказана, як КДБ і сілавікі змагаюцца супраць «знешніх воргаў» Беларусі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці