• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасля поўнага заняпаду стаў ажываць «Магілёўсаюздрук»

    З канца кастрычніка сталі аднаўляць працу асобныя кіёскі «Магілёўсаюздруку» ў Магілёве, Бабруйску, Чавусах. Супрацоўнікі сеткі нясмела выказваюць аптымізм, што да канца года адновяць працу некалькі дзясяткаў гандлёвых пунктаў прадпрыемства, піша Магілёў.Media.

    Шматлікія кіёскі прадпрыемства не працавалі з чэрвеня-ліпеня гэтага года. У жніўні кіраўніцтва ААТ «Магілёўсаюздрук» падало хадайніцтва ў суд аб прызнанні банкруцтва з‑за вялікіх запазычанасцяў. Тады ж быў прызначаны крызісны кіраўнік, а «Магілёўсаюздрук» узяў курс на вяртанне пазык крэдыторам.

    У 2022 годзе «Магілёўсаюздрук» стаў паступова закрываць свае гандлёвыя пункты. Паліцы ж многіх з аб’ектаў гандлю, якія засталіся, стаялі напаўпустымі, бо з‑за фінансавых цяжкасцей прадпрыемства не магло закупаць папярэдні асартымент тавараў.

    У выніку, калі па стане на студзень 2018 года «Магілёўсаюздрук» меў гандлёвую сетку з 224 пунктаў розных відаў, то на жнівень 2022 года засталося толькі 43 аб’екты ў Магілёве, Бабруйску і Чавусах, ды і тыя да верасня зачыніліся. Наколькі будзе працяглае і трывалае цяперашняе аднаўленне — пакажа час.

    Чытаць яшчэ:

    Журфак БГУ сократит количество специальностей

    Прокуратура рассказала, в чем обвиняют экс-главу президентского пула ОНТ Дмитрия Семченко. Ему грозит до пяти лет заключения

    Минского блогера и экс-сотрудника ОНТ повторно осудили на два года

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці