• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пасяджэнне FREG у Мінску: Няўстойлівасць і нестабільнасць — гэта бягучы стан любога журналіста-фрылансера

    У сустрэчы ў Мінску ў офісе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Экспертнай фрылансерскай групы Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (FREG) прынялі ўдзел прадстаўнікі фрылансерскіх суполак у саюзах журналістаў з Беларусі, Нямеччыны, Нарвегіі, Эстоніі, Швецыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Бельгіі. Зараз FREG мае 16 сябраў з розных краін Еўропы. Многія з іх будуць заўтра на канферэнцыі “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”, што адбудзецца ў Мінску.

       

    Якія галоўныя выклікі турбуюць еўрапейскую фрыланс-журналістыку?

    - Статус фрылансераў;

    - Сацыяльныя гарантыі;

    - Уключэнне фрылансераў у групу працаўнікоў (work­ers) на палітычным нацыянальным і міжнацыянальным узроўні.

    Сёння разглядаліся ўнутраныя пытанні і выклікі перад якімі стаіць супольнасць прафесіяналаў. Трэба адзначыць, што гучала больш пытанняў, чым адказаў. Больш прапаноў, чым рашэнняў. Што на парадку дня?

    Статус журналістаў фрылансераў і нестандартных працаўнікоў (untipical workers)

    «Нешта павінна быць зроблена са стасусам нестандарных работнікаў, якімі таксама з’яўляюцца журналісты-фрылансеры!» —  мяркуюць лідары аб’яднанняў фрылансераў еўрапейскіх краінаў.

    Незалежныя ад наймальнікаў працаўнікі раней не згадваліся як асобная сацыяльна група і не ўлічваліся ў афіцыйнай палітыцы. Але час прыйшоў.

    «Цяпер «работнікі»  — гэта і тыя, хто працуюць няпоўны дзень, фрылансеры. Юрыдычнае ўнармаванне нашай працы на парадку дня амаль ва ўсіх краінах», — кажа Рэната Шродэр з Бельгіі.

    Лічбавая эканоміка мяняе стасункі паміж наймальнікамі і працаўнікамі.

    «Новыя ўмовы вымушаюць лічыць работнікамі шырокую катэгорыю, а не толькі тых якія заключаюць дамову. Плюс, праца без дамовы здараецца ўсё часцей, — кажа Рэната Шродэр. — Нам вельмі важна знайсці рашэнне і прапанаваць яго, каб журналісты-фрылансеры мелі больш правоў у будучыні».

    Прыклад? Калі ласка! Джон Тонер з Вялікабрытаніі згадаў, што апеляцыйны суд у яго краіне нядаўна прыняў рашэнне на карысць кіроўцаў Uber. На першы погляд, гэта не тычацца журналістаў. Але гэта не так.

    «Гэтыя кіроўцы таксама з’яўляюцца нетыповымі, у традыцыйным разуменні, працаўнікамі. Іх праца стала магчымай дзякуючы лічбавай эканоміцы. Які ўрок з гэтага рашэння могуць вынесці журналісты-фрылансеры?», — ставіць пытанне Джон Тонер.

    Калегі пагадзіліся, што трэба выпрацаваць рашэнні і прапановы, якія адказныя ў палітыцы людзі змогуць выкарыстоўваць.

    «Для Беларусі пакуль самае вострае пытанне — прызнанне фрылансераў-журналістаў і як працаўнікоў, і як журналістаў», — кажа сябра Рады ГА «БАЖ» Андрэй Клікуноў. Паводле яго слоў, у хуткім часе пункт аб свабодзе выказванняў і статусе журналістаў-фрылансераў можа быць унесены ў павестку перамоваў паміж Беларусью і ЕС.

    Калі вы маеце кантракт на тры гады — гэта ўжо не фрыланс

    З новым разуменнем статуса фрылансераў будуць мяняцца і функцыі прафесійных саюзаў і самаразуменне журналістаў адносна прафесійнай супольнасці.

    «Некаторыя еўрапейскія калегі-фрылансеры крыўдзяцца, калі іх называюць наёмнымі працаўнікамі. Чаму? Ёсць стэрэатып, што прафесійныя саюзы журналістаў абараняюць толькі нанятых журналістаў. Так думаюць фрылансеры і не ўдзельнічаюць у акцыях, якія ладзяць саюзы журналістаў…. Многія з калегаў нават не будуць пратэставаць, таму што «гэта саюз робіць забастоўку, ён прадстаўляе інтарэсы нанятых працаўнікоў, а я не наняты працаўнік», — такое меркаванне даволі папулярнае сярод фрылансераў у Германіі», — кажа Майкл Хіршнер, прадстаўнік Нямецкага саюза журналістаў.

    Прадстаўнік Нямецкага саюза журналістаў: Не называйце нас прапагандыстамі, не вініце пасярэдніка

    «Гэта — эмацыйны падыход, а не прафесійны, — каментуе нямецкага калегу Рэната Шродэр. — Юрыдычная дыскусія на гэтую тэму таксама вядзецца. Гэта пункт у нашай камунікацыі з Еўрапейскай Камісіяй».

    «Мы ўвогуле ў Саюзе журналістаў не выкарыстоўваем слова «работнік», а кажам «нанятыя» і «ненанятыя» журналісты», — распавяла Одран Мідбё з Нарвегіі. А Нарвегія — гэта рай для журналістаў-фрылансераў.

    Одрун Мідто распавяла, што нядаўна адно выданне прапанавала фрылансерам аплочваемы кантракт на 3 гады. Але пасля высветлілася, што гэты кантракт не ўключае сацыяльных гарантый, абсталявання рабочага месца. Таксама журналіст не будзе лічыцца ў штаце, але мусіць працаваць як штатны супрацоўнік.  На такую прапанову негатыўна адрэагавала прафесійная супольнасць. «У выніку рэдактары сказалі, што яны падумаюць наконт таго, як мусіць выглядаць такі кантракт», — сказала Одран Мідбё.

    «Калі вы маеце кантракт на тры гады — гэта ўжо не фрыланс», — заўважыў адзін з удзельнікаў сустрэчы.

    «Мы ў Італіі хочам быць работнікамі і быць рэпрэзентаванымі як работнікі медыя, але намагаемся каб стаўленне наймальнікаў рэфармавалася», — прагучала іншае меркаванне Нікаля Ч’ярыні з Італіі. Быць фрылансерам і не забываць пра журналістку — вось яшчэ адна задача.

    «Калі журналісты пачынаюць казаць, што яны «фрылансеры — у іх свой бізнес» … Ці фрылансера называюць «прадпрымальнікам»? Ці гэта тое?» — пыталіся ўдзельнікі сустрэчы.

    Сацяльная абарона і сацыяльныя гарантыі

    Сацыяльныя гарантыі для фрылансераў залежаць ад таго, як журналісты ўспрымаюцца.

    «У Швецыі ёсць сістэма якая дазваляе журналістам-фрылансерам, а таксама іншым творчым работнікам, мець сацыяльныя гарантыі, нават калі яны ў дадзены момант не працуюць», — кажа Оса Ульсан, Швецыя.

    Нестабільнасць — стрэс ці перавага?

    «Pre­car­ios — нестабільны і неўстойлівы — гэта слова амаль не ўжываецца. Але трэба на гэта звярнуць увагу», — мяркуе Джон Тонер з Вялікабрытаніі. Няўстойлівасць і нестабільнасць — гэта бягучы стан любога журналіста-фрылансера.

    «Мы не хочам быць у такой сітуацыі але мы хочам быць фрылансерамі, — кажа Рэната Шродэр з Бельгіі. — Як стварыць з гэтага статуса не недахоп, а наш прафесійны інструмент?»

    Дыскусія на гэтыя тэмы працягнецца заўтра падчас канферэнцыі “Перспектывы і выклікі фрыланс-журналістыцы ў Еўропе. Адмысловы фокус на Беларусі”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці