• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на волю выйшаў журналіст Генадзь Мажэйка

    На волю выйшаў палітзняволены журналіст Генадзь Мажэйка. Гэта вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце праваабарончага цэнтру «Вясна».

    У актуальным пераліку палітычных зняволеных Мажэйка няма. У персанальнай карце палітвязня ў архіве сайта “Вясны” пазначана дата вызвалення 23 лістапада 2023 года.

    Акалічнасці вызвалення не называюцца, аднак, паводле разлікаў “Позірку”, ён, хутчэй за ўсё, цалкам адбыў тэрмін пакарання.

    Мажэйка быў прыгавораны Мінскім гарадскім судом 23 сакавіка гэтага года да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

    Яго прызналі вінаватым па арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) і 368 (абраза прэзідэнта).

    Мажэйка ўключаны ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.

    Паводле матэрыялаў справы, пасля падзеяў 2020 года журналіст нібыта апублікаваў у інтэрнэце “негатыўныя, непрыстойныя, недапушчальныя” каментарыі на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

    Аб затрыманні журналіста стала вядома 2 кастрычніка 2021 года.

    Мажэйка — аўтар інтэрв’ю у “Камсамольскай праўды ў Беларусі” з аднакласніцай мінскага IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра, які 28 верасня 2021-га застрэліў супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, які ўварваўся ў яго кватэру ў складзе групы захопу, і сам загінуў у выніку агню ў адказ.

    Праўладныя СМІ раскрытыкавалі гэтую публікацыю. Нататка была аператыўна адрэдагаваная, а затым выдаленая з сайта.

    Нягледзячы на гэта, на наступную раніцу сайт kp.by заблакавалі рашэннем Мінінфарма. Газету, пазбаўленую магчымасці рэалізоўвацца праз дзяржаўную сістэму распаўсюджвання, адразу перасталі прадаваць гандлёвыя кропкі, з якімі былі заключаны дамовы. Праз некалькі дзён было заяўлена аб спыненні выпуску выдання.

    Паводле даных на верасень 2023 года, праваабаронцам былі вядомыя прозвішчы 124 асуджаных па “справе Зельцэра”, абсалютная большасць з якіх прыгаворана да пазбаўлення волі.

    Такім чынам, у няволі ў Беларусі застаецца 32 супрацоўнікі медыя.

    Чытайце яшчэ:

    «Отдыхать от театра можно в любой момент. Только зачем?» Год назад не стало критика Алексея Стрельникова

    ChatGPT будет брать информацию для обучения из ведущих мировых медиа

    Сяргей Харэўскі: Мне вельмі хацелася б, каб Мінск бачылі горадам мастакоў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці