• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пракуратура Брэста адмовілася рэагаваць на журналісцкае расследаванне

    Блогер Сяргей Пятрухін, які супрацоўнічае з “Брэсцкай газетай”, паведаміў службе маніторынгу ГА “БАЖ”, што правесці журналісцкае расследаванне ён вырашыў пасля звароту жыхара Брэста Сяргея Сягені. Гісторыя тычыцца кватэры, што належыць маці Сягені, якая нечакана сутыкнулася з вялікімі праблемамі, звязанымі з прыватызацыяй свайго жылля.

    – Падчас расследавання выявіліся факты, якія, на мой погляд, сведчаць, што чыноўнікі альбо ня маюць дастатковай кампетэнцыі ў справе прыватызацыі, альбо свядома прымаюць незаконныя рашэнні і злоўжываюць службовым становішчам, што падпадае пад некаторыя артыкулы Крымінальнага кодэкса, – заўважыў Сяргей Пятрухін. 

    Ён таксама дадаў, што вынікі свайго расследавання (разам з дадаткамі яны склалі два дзясяткі старонак), а таксама дыск з падрыхтаваным і размешчаным у інтэрнэце відэасюжэтам, накіраваў у гарадскую пракуратуру па просьбе Сяргея Сягені.

    Аднак адказ, атрыманы за подпісам выконваючага абавязкі пракурора горада Брэста Івана Чайчыца, здзівіў Сяргея Пятрухіна.

    – У адказе гаворыцца, што не будуць разглядаць мой зварот па сутнасці, бо ў адпаведнасці з Законам РБ ”Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” трэба прыкласці дакументы, што я ўпаўнаважаны рабіць такі зварот ад імя іншых асобаў. Пра мае спасылкі на артыкулы 4,5,6,7,8, 9 “Закона аб пракуратуры РБ”, на падставе якіх я прасіў, каб гарадская пракуратура зрабіла прававую ацэнку дзеянням мясцовых чыноўнікаў для публікацыі ў сродках масавай інфармацыі,  у адказе не гаворыцца ўвогуле нічога”, – гаворыць блогер.

    Зараз Сяргей Пятрухін мае намер трапіць на асабісты прыём да в. а. пракурора Брэста, каб усё ж дамагчыся праверкі ў справе, якая з’явілася падставай для журналісцкага расследавання.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці