Прапагандыст Дзермант стаў галоўным рэдактарам навуковага гістарычнага часопіса
Перад ім паставілі задачу ператварыць часопіс з навукова-метадычнага ў навукова-папулярны і нават змяніць назву.

Прапагандыст Аляксей Дзермант. Скрыншот відэа
Прапагандыст Аляксей Дзермант з’яўляецца галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». Пра гэта ён распавёў у сваім тэлеграм-канале, зазначыўшы, што часопіс ён узначальвае некалькі месяцаў.
«Паважаныя калегі, сябры! Хацеў бы паведаміць, што ўжо некалькі месяцаў з’яўляюся галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». У рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ідэалогіі і гістарычнай памяці пастаўлена задача пераўтварыць часопіс у навукова-папулярны, змяніць канцэпцыю, фармат і назву (хутка будзе новая).

Калонка Аляксея Дзерманта ў часопісе «Гісторыя і грамадазнаўства»
Гэтым апошнім часам якраз і займаўся разам з рэдакцыяй і выдавецтвам. Часопіс будзе датычыцца не толькі гістарычных пытанняў, але і праблем сучаснасці ў сферы геапалітыкі, эканомікі, культуралогіі, міжнародных адносін. На фота можаце ўбачыць якія трансфармацыі часопіс перажывае. Запрашаю зацікаўленых у якасці аўтараў матэрыялаў для часопіса», — напісаў ён.

Вокладка часопіса пад кіраўніцтвам Аляксея Дзерманта. Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта
