• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Прапагандыст Дзермант стаў галоўным рэдактарам навуковага гістарычнага часопіса

    Перад ім паставілі задачу ператварыць часопіс з навукова-метадычнага ў навукова-папулярны і нават змяніць назву.

    Прапагандыст Аляксей Дзермант

    Прапагандыст Аляксей Дзермант. Скрыншот відэа

    Прапагандыст Аляксей Дзермант з’яўляецца галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». Пра гэта ён распавёў у сваім тэлеграм-канале, зазначыўшы, што часопіс ён узначальвае некалькі месяцаў.

    «Паважаныя калегі, сябры! Хацеў бы паведаміць, што ўжо некалькі месяцаў з’яўляюся галоўным рэдактарам навукова-метадычнага часопіса «Гісторыя і грамадазнаўства». У рамках рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы ідэалогіі і гістарычнай памяці пастаўлена задача пераўтварыць часопіс у навукова-папулярны, змяніць канцэпцыю, фармат і назву (хутка будзе новая).

    Калонка рэдактара Аляксей Дзермант прапагандыст

    Калонка Аляксея Дзерманта ў часопісе «Гісторыя і грамадазнаўства»

    Гэтым апошнім часам якраз і займаўся разам з рэдакцыяй і выдавецтвам. Часопіс будзе датычыцца не толькі гістарычных пытанняў, але і праблем сучаснасці ў сферы геапалітыкі, эканомікі, культуралогіі, міжнародных адносін. На фота можаце ўбачыць якія трансфармацыі часопіс перажывае. Запрашаю зацікаўленых у якасці аўтараў матэрыялаў для часопіса», — напісаў ён.

    Вокладка часопіса пад кіраўніцтвам Аляксея Дзерманта. Фота: тэлеграм-канал Аляксея Дзерманта

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці