• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Прэсбол» пачыняе змяняць фармат: колькасць старонак газеты ад пачатку года скарацілася

    Ужо два выпускі спартыўнай газеты «Прессбол» у 2024-м годзе выйшлі на 12 старонках замест традыцыйных 16-ці. На гэта звярнула ўвагу Tribuna.

    Змены ў фармаце выдання чакалі  з таго часу, як выканаўчы камітэт Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» вырашыў выкупіць асноўныя долі у заснавальнікаў газеты. Да кастрычніка 2023 года дзяржаўнай Асацыяцыі належала толькі палова акцый медыя, астатнія былі ў прыватных асоб: 30 адсоткаў у Юрыя Арлова і па 10 адсоткаў у Аляксандра Дабрыяна і Дзмітрыя Беленькага.

    Як зазначае Tribuna.com, газета абяцае з 2024 года аддаваць прыярытэт на сваіх старонках менавіта футболу.

    Змены закранулі і тыраж выдання: па падліках Tribuna.com, тыднёвы тыраж «Прэсбола» ў 2024‑м знізіўся на 12,8% у параўнанні з мінулым годам. У канцы 2023-га ён складаў 6749 экзэмпляраў, у пачатку 2024-га — 5885 экзэмпляраў.

    Нагадаем, у выніку падзей 2020 года з «Прэсбола» сышло шмат журналістаў. Гэта было зроблена на знак пратэста супраць дзеянняў заснавальнікаў медыя, якія вырашылі «нармалізаваць» кантэнт і прызначылі новага, лаяльнага да ўладаў, галоўнага рэдактара.

    Аднак 16-га чэрвеня 2023 года Міністэрства інфармацыі Беларусі паведаміла пра абмежаванне доступа да сайта выдання. 11 жніўня нечакана памёр 54-гадовы галоўны рэдактар газеты «Прэсбол» Сяргей Лісічкін.

    У снежні 2023 года на пасаду галоўнага рэдактара спартыўнай газеты быў прызначаны Аляксандр Дабрыян. Раней ён працаваў у гэтым жа выданні, але на пасадзе намесніка.

    Чытайце яшчэ: 

    Plan B звярнуўся да чытачоў па падтрымку

    В Эквадоре вооруженные люди захватили сотрудников телеканала во время прямого эфира

    Пасля публікацыі пра замежныя ваяжы Беларускага Чырвонага Крыжа заблакавалі расследніцкі сайт «Бюро медыя»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці