• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Plan B звярнуўся да чытачоў па падтрымку

    9 студзеня 2024 года каманда праекта Plan B звярнулася да чытачоў з просьбай фінансава падтрымаць медыя.

    «Нам да апошняга не хацелася турбаваць вас, нашых чытачоў.

    Але сітуацыя складваецца так, што для таго, каб мы працягвалі і ў новым годзе сумленна і прафесійна расказваць вам пра тое, што адбываецца ў Беларусі, нам вельмі важная ваша фінансавая падтрымка.

    Калі ў вас ёсць магчымасць зрабіць гэта бяспечна (не з Беларусі і не з дапамогай беларускіх карт), мы просім падтрымаць наш праект. Будзем удзячныя за любую суму, асабліва, калі вы зможаце частаваць нас кубкам кавы штомесяц», — напісала рэдакцыя праекта Plan B у сацсетках.

    Plan B. робяць журналісты, якія адсядзелі ў СІЗА і былі вымушаны пакінуць Беларусь. Уладамі гэтыя медыйшчыкі названыя «экстрэмістамі» і «тэрарыстамі». Медыя ўзначаліла былы галоўны рэдактар ​​палітыка-эканамічнага блока Tut.by Вольга Лойка.

    Праект стартаваў у чэрвені 2023 года, а ўжо ў ліпені сацсеткі і матэрыялы сайта былі прызнаныя экстрэмісцкімі, Plan B. заблакавалі ў Беларусі.

    Чытайце яшчэ:

    Симпатизируют России, находятся под санкциями. Посмотрели, кто из провластных медийщиков идет на парламентские и местные выборы

    «Если люди не орут, что здесь ужас, значит у вас не ужас». Белорусские медийщики — о работе в стране и в эмиграции

    У Магілёве пасля другога адміністрацыйнага арышту не выйшаў на волю Алесь Сабалеўскі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці