• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Кацярына Пытлева стала вядучай новага акаўнта «Люстэрка» у TikTok

    Каманда інфармацыйнага парталу «Люстэрка» («Зеркало») запусціла новы праект у Tik­Tok. Ён будзе распасядаць пра незвычайныя крымінальныя гісторыі. Вядучай акаўнта стала Каця Пытлева.

    Пытлева стала вядучай новага акаўнта «Люстэрка» у TikTok

    Новы акаўнт «Люстэрка» называецца «Судебные истории». У ім рэдакцыя плануе расказваць пра свае знаходкі ў Банку судовых рашэнняў Беларусі. «Самыя гучныя, незвычайныя, а часам абсурдныя — зараз і ў Tik­Tok», — анансуюць праект журналісты.

    Вядучая акаўнта Кацярына Пытлева распавяла пра супрацу з «Люстэркам» на сваёй старонцы ў Face­book:

    «Надышоў час расказаць, нарэшце пра новы праект.  Для мяне ў ім супала шмат што, у першую чаргу любоў да гісторый аб маньяках і стомленасць ад неабходнасці ўвесь час вычытваць усе навіны. Мне падабаецца вышукваць і расказваць гісторыі і я вельмі рада, што ў мяне з’явілася такая магчымасць.  І асабліва мяне цешыць, што ствараць гэты праект мне пашчасціла ў камандзе профі-перфекцыяністаў з вялікім досведам.  Я шмат чаму навучылася за час працы з TUT.BY, і праца з Зеркало, упэўнена, таксама будзе класнай»

    Паводле Кацярыны, праект «Крымінальная Беларусь» будзе выходзіць двойчы на месяц у доўгім фармаце на YouTube, а штодня па буднях будзе з’яўляцца кароткая гісторыя ў Tik Tok.

    Прэм’ера першай доўгай гісторыі ўжо адбылася. У ёй распавядаецца, як беларус выйграў суд у райвыканкама, які падчас суботніка знёс стары плот і дрэвы на прыватным участку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці